Чарговае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу плануецца правесці ў красавіку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі, Старшыня УНС Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Прэзідыума гэтага канстытуцыйнага органа.
Прэзідэнт адзначыў, што УНС у яго новым канстытуцыйным статусе будзе праводзіцца другі раз, а ўсяго прайшло сем сходаў. Па Канстытуцыі УНС адводзіцца стратэгічная роля па ўсебаковай абароне суверэнітэту Беларусі, што пацвярджае важнасць пытанняў, якія будуць вынесены на форуме. Адно з галоўных – выступленне Прэзідэнта са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і парламента. Наступнае звязана з новымі канстытуцыйнымі кантрольнымі паўнамоцтвамі УНС: упершыню дэлегаты заслухаюць даклад прэм’ер-міністра аб выкананні праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Усебеларускаму народнаму сходу таксама ўпершыню трэба будзе прыняць шэраг кадравых рашэнняў: згодна з працэдурай, Прэзідэнт унясе на ўзгадненне Прэзідыума кандыдатуры суддзяў вышэйшых судоў. Яшчэ адна тэма – арганізацыйная структура і камісіі УНС. Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што гэта пытанне пакуль застаецца “каменем спатыкнення”, бо Усебеларускі народны сход павінен заняць сваю нішу ў дзяржаве і не ўмешвацца ў кампетэнцыю іншых дзяржаўных органаў.
Сваім меркаваннем наконт ролі і адказнага статуса дэлегата падзялілася дэлегат VII УНС, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык:
– Найперш адзначу: я вельмі рада, што беларускі народ зрабіў правільны выбар і падтрымаў кандыдатуру дзеючага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Сёння на чале Беларусі знаходзіцца надзейны, мудры лідар, які тры дзесяцігоддзі таму выбраў правільны шлях і за час прэзідэнцтва даказаў вернасць свайму народу і краіне. Упэўнена, што і ў наступную пяцігодку мы ўвойдзем дастойна.
Галоўная задача дэлегатаў УНС і дэпутацкага корпусу – падтрымліваць гэты курс на месцах. Рэалізуючы свой адказны статус і выступаючы ў працоўных калектывах, на мерапрыемствах, я заўжды знаходзіла магчымасць расказаць людзям пра Усебеларускі народны сход, яго функцыю, ролю дэпутата, дасягненні нашай Беларусі. Акцэнт рабіла на тым, што дабіваемся ўсяго мы разам на чале з нашым Прэзідэнтам.
Мэта на наступныя пяць гадоў – добраўпарадкаванне і павышэнне якасці жыцця. Узгадаем, што ў першыя пяцігодкі беларусы паднімалі краіну пасля развалу Савецкага Саюза, за гады незалежнасці дабіліся многага, цяпер жа неабходна “дашліфаваць” гэтыя вынікі і вывесці на якасна новы ўзровень. Таму задача дэлегатаў УНС – перадаць усе пасылы, што прагучаць, усю інфармацыю, энергетыку людзям, якія і будуць, кожны на сваім працоўным месцы, ствараць і выбудоўваць будучыню Беларусі. Як народны абраннік, я заўжды стараюся якасна і старанна выконваць сваю работу, каб быць прыкладам для маіх выбаршчыкаў, апраўдаць іх давер. З’яўляцца дэлегатам Усебеларускага народнага сходу, дэпутатам – гэта вельмі пачэсная і адказная місія, бо ты не проста прадстаўляеш свой раён на самым высокім узроўні, але і адказваеш за рашэнні, якія будуць прыняты, іх далейшую рэалізацыю.
У наступную пяцігодку ўсіх нас чакае шмат работы на якасць, вынік, падтрымку нашага лідара, і з гэтым мы павінны справіцца, каб зрабіць Беларусь яшчэ больш моцнай, прыгожай, паспяховай.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…
Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму оплаты труда, при которой часть или весь…
Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…
У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…
Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga