Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык расказаў аб значэнні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь:
– Гэта самае народнае і дзяржаўнае свята, адна з найважнейшых дат у календары беларускай нацыянальнай памяці. Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь стаіць у адным радзе з Днём усенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, а таксама святам Вялікай Перамогі. Калі 22 чэрвеня мы схіляем галовы ў памяць аб ахвярах страшнага ваеннага ліхалецця, а 9 Мая радуемся Вялікай Перамозе ўсяго свету над фашызмам, то 3 ліпеня – аддаём даніну памяці і павагі ўсім, хто змагаўся на франтах, працаваў у пасляваенны час дзеля жыцця будучых пакаленняў, даючы магчымасць нам, іх нашчадкам, стварыць свабодную і развітую краіну – Рэспубліку Беларусь. Гэтыя народныя і памятныя даты звязаны паміж сабой. Калі б не Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, не было б ні дзяржавы, ні народа, ні нацыі. Незалежнасць – выратаванне нашай Айчыны і яе гісторыі для будучых пакаленняў і тых людзей, якія прынеслі Перамогу.
Само паходжанне свята напрамую звязана з меркаваннем і воляй беларускага народа. Праведзены ў 1996 годзе рэферэндум толькі ўмацаваў тэзіс: “Калі народ – носьбіт суверэнітэту, то трэба спытаць яго меркаванне”. Акрамя пацвярджэння непасрэднай дэмакратыі, народ адчувае, што ад яго залежыць лёс краіны. Таму Дзень Рэспублікі – асаблівая, народная дата ў гісторыі Беларусі, сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў, павагі да гістарычнага мінулага, што дазваляе зберагчы і памножыць усё добрае і каштоўнае. Атрымаўшы магчымасць свабодна і незалежна развівацца, мы змаглі не толькі пабудаваць, але і ўдасканаліць дэмакратычную сацыяльна арыентаваную дзяржаву. Ужо сталі трэндам выдаткі бюджэту, якія накіроўваюцца на сацыяльныя патрэбы і складаюць больш за 60 % ад агульнай сумы.
Дзень Рэспублікі аб’ядноўвае ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю нашай Радзімы і верыць у яе дастойную будучыню.
З нагоды свята жадаю беларусам здароўя, дабрабыту, шчасця і мірнага неба над галавой, – зазначыў сенатар.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Предупреждение пожаров — одна из главных задач дятловских спасателей, и ее решение начинается с профилактических…
Малако ў Беларусі называюць “белым золатам”, а малочную прадукцыю пад беларускімі брэндамі любяць і цэняць…
Дворецкий сельский исполнительный комитет информирует, что в районной газете «Перамога» от 8 июля 2026 года…
Дисциплина цен находится под постоянным пристальным контролем со стороны государства. Комитетом государственного контроля Гродненской области…
В средствах массовой информации по прежнему актуальна тема зарплаты в конвертах. Комитет госконтроля Гродненской области…
Для оперативного устранения последствий ураганных ветров, прошедших на территории Островецкого опытного лесхоза, дополнительно переброшены силы…