Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык падпісаў з установай адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” пагадненне аб супрацоўніцтве і дагавор у новай рэдакцыі аб праходжанні студэнтамі практыкі . Акрамя таго, з імі адбылася сустрэча.
– Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве і арганізацыі праходжання практыкі паміж ГрДУ імя Я. Купалы і галоўным фінансавым упраўленнем Гродзенскага аблвыканкама паглыбляе ранейшыя сувязі паміж нашымі структурамі. Невыпадкова сёння больш за 40 работнікаў мясцовых фінансавых органаў Гродзеншчыны з 200 з’яўляюцца выпускнікамі гэтага ўніверсітэта. Акрамя таго, ужо існуючыя формы ўзаемадзеяння даюць пэўны вынік: на працягу шэрагу гадоў больш за 60 студэнтаў універсітэта прайшлі ў нас практыку рознага ўзроўню, да 2035 года сфарміраваны заказ на падрыхтоўку выпускнікоў універсітэта эканамічнага профілю, заключаны дагаворы на мэтавую падрыхтоўку студэнтаў, праводзяцца розныя мерапрыемствы з удзелам прадстаўнікоў фінансавага ўпраўлення і ўніверсітэта.
Разам з раней заключанымі пагадненнямі аб супрацоўніцтве з іншымі ВНУ, з ГрДУ імя Я. Купалы ёсць патэнцыяльныя фарматы супрацоўніцтва, што знайшло замацаванне ў адпаведных пагадненнях. Іх асноўнай мэтай з’яўляецца ўстанаўленне паміж намі ўзаемавыгаднага доўгатэрміновага супрацоўніцтва ў галіне каардынацыі намаганняў па пашырэнні магчымасцяў атрымання студэнтамі працоўных навыкаў і практычнага вопыту. Важнейшым складальнікам практыкаарыентаванага навучання з’яўляецца пастаянная і сістэмная адаптацыя вучэбнага матэрыялу, практычнага складальніка. Канструктыўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва дазволіць павысіць якасць аказваемых паслуг.
У рамках сустрэчы са студэнтамі агучаны асноўныя аспекты бюджэтна-фінансавай палітыкі. У выніку падобных размоў устанаўліваецца зваротная сувязь, якая дазваляе абазначыць існуючыя практычныя праблемы па выкарыстанні некаторых нарматыўных прававых актаў і сфарміраваць прапановы па ўдасканаленні пэўных сфер адносінаў. Сустрэчу з упэўненасцю можна назваць станоўчай, – зазначыў сенатар.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…
На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…
В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…
24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…
4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…
Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…