Уступная кампанія на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў Беларусі праходзіць у больш ранні тэрмін, чым асноўны прыём, і па асобным конкурсе, таму у абітурыентаў больш шанцаў быць залічанымі на выбраныя спецыяльнасці, а яшчэ яны ведаюць сваіх будучых наймальнікаў, дзе чакае гарантаванае першае рабочае месца.

Колькі выпускнікоў 11-х класаў установаў адукацыі нашага раёна пажадалі сёлета паступаць па мэтавых накіраваннях, расказала начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская:

– Ва ўступнай кампаніі 2026 года прымаюць удзел 15 жыхароў Дзятлаўшчыны, якія сёлета атрымалі атэстаты аб сярэдняй адукацыі і вырашылі заключыць мэтавыя дагаворы з прадпрыемствамі і арганізацыямі, дзе пасля навучання будуць адпрацоўваць абавязковы тэрмін па выбранай спецыяльнасці, – расказала Марына Яўгеньеўна. – Самымі актыўнымі былі выпускнікі-адзінаццацікласнікі Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук, якім выдадзена восем мэтавых накіраванняў. Пяць з іх заключылі дагаворы з ААТ “Граніт-Агра”, каб вярнуцца ў гаспадарку спецыялістамі па тэхнічным забеспячэнні захавання і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, вытворчасці прадукцыі расліннага паходжання, інжынерам энергетычнай бяспекі, ветэрынарным медыкам. Двое выбралі педагагічныя спецыяльнасці і мяркуюць працаваць у Новаяльнянскім дзіцячым садзе, яшчэ адна выпускніца пажадала стаць медыкам.

Тры адзінаццацікласнікі сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы заключылі дагаворы з КСУП “Хвінявічы”, школай і Дзятлаўскім раёнам электрасетак, каб вывучыцца на спецыяліста тэхналагічнага сэрвісу ў аграпрамысловым комплексе, выкладчыка замежнай мовы і электрыка. Двое гімназістаў атрымалі накіраванні ў медыцынскія ВНУ і збіраюцца стаць дактарамі-педыятрамі, яшчэ адзін – у Акадэмію МУС, каб быць следчым раённага аддзела Следчага камітэта. Выпускнік Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна атрымаў накіраванне на агранамічную спецыяльнасць: у яго таксама дагавор з КСУП “Хвінявічы”.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации