З 1 верасня 2025 года ў Беларусі будзе заканадаўча замацавана абмежаванне па выкарыстанні навучэнцамі прыладаў мабільнай сувязі ў час адукацыйнага працэсу.
Больш падрабязна аб новаўвядзенні расказала начальнік аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Марына Лашкоўская:
– На сёння, згодна з Дзяржаўным школьным стандартам, які пачаў дзейнічаць у 2022 годзе, у школах вызначаны парадак выкарыстання мабільных тэлефонаў. На ўроку настаўнік сам рашае, калі і якім чынам імі можна скарыстацца.
З 1 верасня 2025 года заканадаўча будзе замацавана абмежаванне па выкарыстанні навучэнцамі прыладаў мабільнай сувязі ў час адукацыйнага працэсу: на вучэбных і факультатыўных занятках, перапынках, пазакласных, іншых мерапрыемствах. Пры ўваходзе ва ўстанову адукацыі навучэнцы павінны будуць перавесці тэлефон у бясшумны рэжым работы і пакінуць яго ў спецыяльна адведзеным для гэтага месцы для захоўвання на працягу навучальнага дня. Важна адзначыць, што забарона на карыстанне асабістымі прыладамі мабільнай і інтэрнэт-сувязі ў ходзе адукацыйнага працэсу закране і педагагічных работнікаў.
Пакуль што праводзіцца інфармацыйна-тлумачальная работа з удзельнікамі адукацыйнага працэсу. На бацькоўскіх сходах арганізавана абмеркаванне механізму ўпарадкавання выкарыстання сродкаў мабільнай сувязі з наступным разглядам прапаноў на пасяджэннях органаў самакіравання ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі. Адміністрацыя праводзіць работу па арганізацыі месцаў, вызначэнні парадку захоўвання прыладаў мабільнай сувязі і адказных за гэта работнікаў. У якасці месцаў іх захоўвання могуць выкарыстоўвацца індывідуальныя ячэйкі, кейсы для тэлефонаў навучэнцаў аднаго класа, асобныя памяшканні, шафы, іншае.
Разам з тым бацькам не варта хвалявацца: пры ўзнікненні пазаштатных сітуацый будзе дапускацца выкарыстанне мабільнага тэлефона з дазволу дзяжурнага работніка.
Адпаведна са змяненнямі ў Правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў і ўнутранага працоўнага распарадку будзе ўключана глава “Парадак выкарыстання прыладаў мабільнай сувязі”.
Каб падрыхтавацца да новаўвядзенняў, плануецца правядзенне акцый “Адзін дзень без мабільнага тэлефона”, “Ці ёсць жыццё без тэлефона?”, “Адключыся, каб уключыцца!”, іншых мерапрыемстваў, скіраваных на выхаванне культуры выкарыстання прыладаў мабільнай сувязі ва ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
На аддзел адукацыі ўскладзена функцыя маніторынгу і аналізу работы ўстановаў адукацыі па ўпарадкаванні выкарыстання ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу ўстройстваў мабільнай сувязі.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…