Актуальны каментарый. Культура і турызм – два крылы, якія могуць падняць прэстыж раёна

Вераніка Паўлоўская, дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, атэставаны гід-экскурсавод:

– Усебеларускі народны сход – важнейшы этап у планаванні будучыні нашай краіны. Як дырэктар музея я ўпэўнена, што наша будучыня неразрыўна звязана з захаваннем і развіццём нацыянальнай культурна-гістарычнай спадчыны.

Да мяне часта звяртаюцца з пытаннем: “Чым можа прывабіць турыстаў Дзятлаўскі раён?”. Адказ ляжыць на паверхні – усім: прыродай, гісторыяй, людзьмі. Наш раён валодае значным патэнцыялам. Гэта не толькі вядомы касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве, але і цэлы шэраг іншых храмаў, помнікаў археалогіі ад неаліта да Сярэднявечча, старажытныя капліцы і брацкія магілы, месцы, звязаныя з імёнамі знакавых для Беларусі культурных асоб.

Ведаеце, калі я праводжу экскурсію, назіраю не проста групу турыстаў: я бачу іх вочы. Самае каштоўнае для мяне – гэта момант здзіўлення, калі чалавек з Мінска або Гродна спыняецца на нашай плошчы і кажа: “Ого, я не ведаў, што такое тут ёсць”.

Менавіта ў гэтым “ого!” увесь сэнс. Для нашага раёна турызм – гэта не проста лічбы ў справаздачы. Гэта пра пазнаванне. Каб пра нас даведаліся, каб наш раён перастаў быць “праязным” на шляху да больш папулярных кропак. Мы і ёсць тая самая сапраўдная Беларусь, з яе гісторыяй, трагедыяй войнаў і ціхай прыгажосцю пейзажаў.

Што тычыцца сферы культуры, то тут я бачу вялікі патэнцыял для выхавання душы народа. Культура – гэта не проста вольны час, а падмурак нашага нацыянальнага самавызначэння, наша гістарычная памяць і духоўны стрыжань. Для нас надзвычай важна захаванне ўнікальнай спадчыны – тых самых сядзібаў, храмаў, помнікаў і традыцый, якія робяць Дзятлаўшчыну – Дзятлаўшчынай, а Беларусь – Беларуссю.

Культура і турызм – гэта два крылы, якія могуць падняць прэстыж нашага раёна. Культура – гэта мост, які звязвае пакаленні і прыцягвае ў раён гасцей. Развіццё турызму на аснове нашай спадчыны – шлях да таго, каб пра нашу гісторыю і прыгажосць даведалася ўся краіна. Для гэтага важная работа па стварэнні сучасных умоваў для турыстаў і папулярызацыі раённых маршрутаў. Каб кожны помнік мог расказаць сваю дзіўную гісторыю праз экскурсавода ці аўдыягід.

Цікавасць да малой радзімы, яе традыцый і “ізюмінак” цяпер вялікая. Праз вывучэнне старадаўніх абрадаў, пошукавую работу, выраб сучасных сувеніраў па матывах народных узораў мы перадаём эстафету памяці і стварэння.

Менавіта таму з такой павагай і надзеяй мы, работнікі культуры, глядзім на дзейнасць Усебеларускага народнага сходу. Верым, што ў новай пяцігодцы падтрымка рэгіянальнай спадчыны стане адным з прыярытэтаў. Калі кожны куток Беларусі, такі як наша Дзятлаўшчына, захавае сваю ўнікальнасць і раскрые патэнцыял – выйграе ўся рэспубліка. Бо сіла нацыі ў шматграннасці і глыбіні яе каранёў, у якіх мы чэрпаем натхненне для руху наперад. 

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #ВНС

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

45 минут ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

6 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago