Актуальны каментарый. Ірына Камарова: “Раёнка для дзятлаўчан – сябар і праўдзівы субяседнік”

Інфармацыйны суверэнітэт – важнейшая тэма з пункту гледжання забеспячэння нацыянальнай бяспекі дзяржавы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы ў фармаце “Адкрыты мікрафон з Прэзідэнтам” са студэнтамі ВНУ гуманітарнага профілю.

Чаму сёння роля СМІ надзвычай важная, і якое месца ў ёй займаюць раённыя сродкі масавай інфармацыі, расказала галоўны рэдактар установы “Рэдакцыя газеты “Перамога” Ірына Камарова:

– Паміж прыгожымі абяцаннямі і праўдай ёсць вялікая розніца. Людзям патрэбны не словы, якія ім прыемна пачуць, а аб’ектыўная інфармацыя, сыходзячы з якой яны могуць будаваць сваё жыццё. З гэтай пазіцыі, хто зацікаўлены ў моцнай, паспяховай, самастойнай Беларусі? Вядома ж, самі яе грамадзяне, якія тут жывуць з нараджэння, гадуюць дзяцей, унукаў.

Інфармацыйны суверэнітэт – гэта права самога народа фарміраваць сферу ўласных інтарэсаў, інфармацыйную павестку, вырашаць, што для яго з’яўляецца сапраўды каштоўным, а што назойліва навязваецца звонку.

Студэнтам-гуманітарыям Аляксандр Рыгоравіч выказаў такую думку: “Дзякуй Богу, неяк чалавецтва яшчэ тармозіць і не акунулася ў трэцюю сусветную вайну, але тое, што ідзе сапраўдная інфармацыйная вайна, – гэта дакладна”. Заадно даў рэкамендацыю ўсім, хто імкнецца атрымліваць дакладныя звесткі аб працэсах, якія адбываюцца: “Калі хочаце ведаць праўду, чытайце і глядзіце дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі”.

Як вучыць жыццё, з інфармацыяй заўсёды трэба быць уважлівымі і асцярожнымі, разбірацца, дзе праўда, а дзе падман. З гэтым беларускаму грамадству якраз і могуць дапамагчы журналісты, у тым ліку раённых СМІ. Людзі ведаюць, што кожны дзень на прафесійнай аснове мы працуем з інфармацыяй, атрымліваем яе, як кажуць, з “першых вуснаў” – ад раённага кіраўніцтва, адміністрацыі і спецыялістаў установаў, прадпрыемстваў, арганізацый, людзей справы, грамадскіх дзеячаў, моладзі, з іншых правераных крыніц. Заўсёды імкнёмся каб наш інфармацыйны прадукт быў не проста праўдзівы, але яшчэ і даступны, зразумелы, цікавы. За тэкстамі і фотаздымкамі ў раённай газеце і на яе інтэрнэт-рэсурсах – гадзіны руплівай працы нашых журналістаў. Невялікі калектыў сваімі намаганнямі імкнецца данесці да дзятлаўчан актуальныя навіны рэспубліканскага, абласнога, мясцовага ўзроўняў, інфармацыю аб важных ці ўрачыстых падзеях, дае адказы на пытанні, якія турбуюць людзей, піша аб земляках і іх поспехах і многае іншае. Раёнка для дзятлаўчан – сябар і праўдзівы субяседнік.

Калі кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне аб адключэнні інтэрнэта ў час выбараў у 2020 годзе, ён адказаў: “Калі гэта паўторыцца, адключым наогул, – і патлумачыў сваю пазіцыю. – Калі ў цябе дзве праблемы, ты пачынаеш узважваць, што важней. Я, безумоўна, бачыў далей”.

Безумоўна, інтэрнэт-прастора ўтрымлівае шмат карыснай інфармацыі, аднак у руках нядобрасумленных дзеячаў менавіта яна з’яўляецца адным з асноўных рычагоў маніпуляцыі чалавечай свядомасцю, дапамагае пасеяць хаос і паніку. На гэты конт магу параіць адно: карыстайцеся рознымі крыніцамі атрымання інфармацыі – афармляйце падпіску на друкаваныя СМІ. Як паказвае гісторыя, у розныя гістарычныя перыяды, пры розных знешніх умовах яны поўнасцю сябе апраўдалі – выдаваліся і даходзілі да сваіх чытачоў.

Наогул жа, давайце прадаўжаць сяброўства з раёнкай у розных фарматах – і ў віртуальным, і ў друкаваным. Сёлета нашаму выданню споўнілася 80 гадоў, яно мае сваю пастаянную аўдыторыю і вельмі хочацца, каб яна шырылася і расла.

Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

6 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

6 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

7 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

8 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

8 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

11 часов ago