Актуальны каментарый. Гавораць самыя актыўныя ўдзельнікі акцыі “Жывая памяць удзячных пакаленняў”

Дзятлаўчане прадаўжаюць удзел у акцыі “Жывая памяць удзячных пакаленняў” па зборы манет на ўзвядзенне ў Маскве трэцяга мемарыяльнага знака героям Вялікай Айчыннай вайны. Яна ініцыявана фондам грамадскага дзеяча, паралімпійца і матывацыйнага спікера Аляксея Талая.

На мінулым тыдні першыя сабраныя манеты, больш за 31 кілаграм, былі перададзены з Дзятлаўшчыны арганізатарам акцыі. Але на гэтым жыхары раёна не спыніліся. На бягучым тыдні важкі ўклад у добрую справу зрабіў сацыяльны пансіянат “Колас”. Калектыў ЦБУ № 422 Белаграпрамбанк папоўніў скарбонку на 2,68 кілаграма, ААТ “Дварэцкі льнозавод” – на 2,66 кілаграма. Нясуць у музей манеты і нераўнадушныя грамадзяне. На гэтым тыдні дзятлаўчане здалі іх 10,5 кілаграма, а ўсяго ўжо сабрана 45 кілаграмаў. Больш чым па кілаграме былых савецкіх капеек перадалі двое нашых землякоў, якія падзяліліся ўражаннямі ад удзелу ў акцыі.

Любоў Багаслаўчык, пенсіянерка з Дзятлава:

– Раней я ўжо чытала пра акцыю, хацела прыняць удзел, але тады зрабіць гэта ў Дзятлаве было немагчыма, бо пункты збору знаходзіліся толькі ў абласных цэнтрах. Сёлета арганізатары пайшлі насустрач жадаючым, і ў жыхароў райцэнтраў таксама з’явілася такая магчымасць. Савецкія капейкі дасталіся мне ад матулі, якой даўно няма з намі. Не хацелася, каб яны прападалі. Тыя, што з белага металу, яшчэ раней здала ў царкву, ведала, што іх пераплаўляюць для вырабу розных культавых рэчаў. Жоўтыя – захоўвала. Іх адразу і прынесла ў музей, калі пачула, што праходзіць акцыя.

Мне 74 гады. Я вырасла на аповедах мамы аб часах Вялікай Айчыннай вайны. Да яе пачатку матуля паспела скончыць медыцынскае вучылішча, потым некаторы час працавала ў шпіталі, але цяжка пераносіла пакуты параненых, страчвала прытомнасць, таму яе перавялі ў іншую ўстанову, накшталт дзіцячага прытулка. Яна была медработнікам пры эвакуяваных з блакаднага Ленінграда дзецях. Заразілася і цяжка перахварэла на малярыю. Потым нярэдка расказвала, што каб яе добра не даглядалі, як маленькіх выхаванцаў установы, то хутчэй за ўсё памерла б. Кожнае 9 Мая яна ўспамінала гэта, плакала, а я расла пад уражаннем ад пачутага. Я была піянерам, камсамолкай, пачуццё патрыятызму пранесла праз усё жыццё. Удзельнікам руска-японскай вайны быў мой свёкар. Мая дачка жыве ў горадзе Бранску ў Расіі. Нас, славян, былых савецкіх грамадзян, звязвае не толькі агульная гісторыя, але і братнія, кроўныя сувязі. Вельмі рада, што мае манеткі саслужаць добрую справу, няхай у агульным помніку будзе і частачка нашай сям’і.

Ігар Свірыда, жыхар вёскі Студзераўшчына:

– Пра акцыю “Жывая памяць удзячных пакаленняў” даведаўся даўно і нават пазваніў у сацыяльную службу пацікавіцца, як магу прыняць у ёй удзел. На мой запыт хутка адрэагавалі, са мной звязалася старшыня Войневіцкага сельвыканкама Вольга Мазоль.

Мой унёсак – гэта змесціва старой савецкай капілкі. Манеткі збіралі доўга, яшчэ даўжэй яны захоўваліся ў мяне без выкарыстання. Таму вельмі рады, што ўдзельнічаю ў такой важнай і патрэбнай справе.

Калісьці і сам цікавіўся ваеннай гісторыяй, чытаў пра многія войны, але часцей пра Вялікую Айчынную, а яшчэ ў нас з бацькам была традыцыя разам глядзець кінастужкі пра баі, змагароў з фашызмам, гераічныя подзвігі савецкіх воінаў. Няхай гэта памяць застаецца і ў наступных пакаленнях. Гэта наша спадчына, наша гісторыя, якую не перапісаць, нават заходнім дзеячам. Хочацца міру на Зямлі і ў роднай Беларусі.

Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #акция #нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября

Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября. Об этом заявил журналистам министр…

2 часа ago

Актуальный комментарий. Новые возможности для сельского гостеприимства

Алексей Кивуля, директор Дятловского районного туристического информационного центра: – 18 августа Президент Республики Беларусь подписал…

3 часа ago

Ход проведения СКМ «Внимание – дети!»

Специальное комплексное мероприятие проводится с 25 по 5 сентября. Несмотря на проводимую работу, информирование участников…

3 часа ago

Рейд со СМИ. Безопасный порядок во дворе: не так просто, как кажется

С наступлением осени у сельских жителей традиционно прибавляется хлопот: нужно навести порядок на приусадебных участках,…

4 часа ago

ПРО:Безопасность. Как не заблудиться в лесу?

Поход в лес за грибами или ягодами может быть приятным и полезным, но всегда связан…

4 часа ago

К прививочной кампании против гриппа готовы!

Выполнение регламентированного охвата прививками против гриппа населения Дятловского района в 2025 году в очередной раз…

4 часа ago