Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык прыняў удзел у пасяджэнні сесіі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў па шырокім спектры пытанняў:
– Адно з іх тычылася ўдакладнення паказчыкаў абласнога бюджэту на 2026 год. Яго аб’ём па даходах павялічыўся і будзе скіраваны на фінансаванне расходаў на закупку мінеральных угнаенняў. Адпаведна расходы абласнога бюджэту таксама павялічваюцца за кошт накіравання дадатковых даходных крыніц і іншых непадатковых даходаў. Для павелічэння аб’ёму фінансавання мерапрыемстваў аграпрамысловага комплексу і будаўніцтва малочнатаварных комплексаў карэкціруецца расходная частка бюджэту. Акрамя таго, запланавана павелічэнне расходаў на Інвестыцыйную праграму Гродзенскай вобласці.
Абмеркаваныя з дэпутацкім корпусам пытанні тычыліся і некаторых аспектаў распараджэння дзяржаўнай маёмасцю. Варта звярнуць увагу, што, здавалася б, за простымі лічбамі стаіць значная работа па аналізе і вызначэнні прыярытэтных кірункаў расходавання дзяржсродкаў. У яе актыўна ўцягнуты і дэпутацкі корпус. Мяркуецца, што непасрэдная работа дэпутацкага саставу і парламентарыяў па вызначэнні напрамкаў эфектыўнага выканання ўсіх дзяржаўных праграм і расходавання бюджэтных сродкаў дазволіць дасягнуць яшчэ больш значнага і адчувальнага сацыяльнага эфекту ў рэгіёне, – адзначыў сенатар Павел Ашурык.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Пракуратурай Дзятлаўскага раёна па хадайніцтве раённага аддзела Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа за нанясенне лёгкага…
Ажыццяўленне пакупак анлайн для беларусаў стала звычайным. У інтэрнэт-прасторы ёсць вялікі выбар магазінаў. Як праверыць…
У асенне-зімовы сезон Дзятлаўскі раён традыцыйна становіцца месцам прыцягнення для аматараў палявання не толькі з…
В период осенних каникул одними из первых пожарную аварийно-спасательную часть №1 города Дятлово посетили воспитанники…
В Беларуси в сельскохозяйственных организациях и крестьянско-фермерских хозяйствах намолочено зерновых с учетом рапса и кукурузы…
Каля сцен Брэсцкай крэпасці ў час урачыстай цырымоніі з удзелам намесніка міністра працы і сацыяльнай…