Актуальны каментарый. ЦЭ і ЦТ: што трэба ведаць?

У маі-чэрвені выпускнікоў чакае адказны этап – здача цэнтралізаваных экзаменаў і тэсціравання.

Што пра гэта трэба ведаць навучэнцам і іх бацькам, расказала начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская:

–Рэгістрацыя ўдзельнікаў цэнтралізаваных экзаменаў скончылася 5 красавіка. Адзінаццацікласнікі нашага раёна вызначыліся з выбарам прадметаў для здачы ЦЭ. Здаваць іх сёлета будуць 153 чалавекі. Сярод прадметаў на выбар самым запатрабаваным з’яўляецца матэматыка, якую выбралі 55 чалавек, далей ідзе біялогія – 36 чалавек, грамадазнаўства – 34 чалавекі, гісторыю Беларусі выбралі 16, па 4 чалавекі – геаграфію і англійскую мову, 3 – хімію, толькі адзін навучэнец – фізіку.

Пераважная большасць (110 чалавек) аддалі перавагу пры здачы ЦЭ рускай мове, беларускую будуць здаваць 43 чалавекі. Неабходна памятаць, што пры паступленні ў ВНУ ўлічваюцца вынікі двух ЦЭ і аднаго ЦТ. Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні праводзіцца з 9 па 22 красавіка 2025 года ў адной з установаў адукацыі з ліку вызначаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у якасці пунктаў правядзення цэнтралізаванага тэсціравання і пунктаў рэгістрацыі для яго праходжання.

На ЦЭ навучэнцаў рэгістравалі ўстановы адукацыі, на ЦТ ж неабходна запісвацца самому. Пунктам правядзення ЦЭ ў нашым раёне вызначана сярэдняя школа № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча. Для ЦТ вызначаны 40 пунктаў рэспублікі.

Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь устаноўлены тэрміны правядзення цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання ў 2025 годзе: 26 мая адбудзецца ЦЭ па прадмеце на выбар (для выпускнікоў 11-х класаў 2025 года): грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежная мова, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя (найноўшы час), гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі. 26 мая ЦТ па прадмеце на выбар (для выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў): грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежная мова, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя (найноўшы час), гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі. 29 мая ЦЭ (для выпускнікоў 11-х класаў 2025 года) па беларускай або рускай мове. 29 мая ЦТ (для выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў) па беларускай або рускай мове. 2 чэрвеня ЦТ па прадмеце на выбар (для ўсіх абітурыентаў): матэматыка, біялогія, замежная мова, геаграфія, сусветная гісторыя (найноўшы час), гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі. 5 чэрвеня ЦТ па прадмеце на выбар (для ўсіх абітурыентаў): грамадазнаўства, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#образование #Дятловщина

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

2 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

2 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

17 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

17 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

19 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

19 часов ago