Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

У Палацы Незалежнасці прайшла адкрытая размова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўнікоў прыватнага бізнесу, якія за гады работы ў роднай краіне змаглі заявіць пра сябе і сталі паспяховымі.

Галоўнай тэмай сустрэчы стала ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва дзяржавы і прыватнага сектара эканомікі, а таксама дзяржаўная падтрымка прыватных прадпрыемстваў. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, дырэктар ДП “Конус” Андрэй Жамойда падзяліўся сваім меркаваннем па гэтай тэме:

– Размова Прэзідэнта і прадпрымальнікаў, якая нядаўна адбылася ў Мінску, была неабходнай і своечасовай. На сёння 37 % выручкі ВУП Рэспублікі Беларусь належаць прыватнаму бізнесу. Галоўны пасыл размовы: недзяржаўных чужых людзей у нас няма, а значыць кожны прадстаўнік прыватнага бізнесу, які працуе сумленна, празрыста, павінен адчуваць сябе ў сваёй краіне ўпэўнена і бяспечна. Найперш гэта тычыцца буйных вытворчых кампаній, якія наладзілі вытворчасць, стварылі істотную колькасць працоўных месцаў, у тым ліку з удзелам высокакваліфікаваных спецылістаў, якія атрымалі адукацыю ў роднай краіне. Для такіх калектываў павінны быць створаны дастойныя, камфортныя ўмовы працы. Так і адбываецца ў нас: прыватныя кампаніі працуюць на высокім узроўні, як і дзяржаўныя, ствараюць прадукцыю, якая запатрабавана ў Беларусі, актыўна пастаўляецца на экспарт, удзельнічаюць у дзяржаўных інвестпраграмах (у іх ліку “Адзін раён – адзін праект”). Прыватны і дзяржаўны сектары эканомікі павінны кааперыравацца ў асобных праектах і ўзаемадзейнічаць на роўных, каб працаваць на карысць, дабрабыт нашых людзей і краіны ў цэлым.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации