Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык прыняў удзел у Адзіным дні прамых тэлефонных ліній па пытаннях шлюбу і сям’і.
– Гарант існавання любой дзяржавы – гэта сям’я. Аднак у некаторых краінах дадзеную аксіёму ўспрымаюць і рэалізуюць “па-свойму”. У нармальным, прыродным і традыцыйным выглядзе – гэта саюз мужчыны і жанчыны для прадаўжэння жыцця на Зямлі. Сям’я стварае падмурак для здаровага і ўстойлівага грамадства. Доўгі час пералічаныя пастулаты вызначаюць традыцыйныя каштоўнасці беларусаў – сям’я, грамадства і дзяржава.
Без існавання сям’і, інстытута шлюбу не будзе прадаўжальнікаў пакаленняў у грамадстве. Цяпер у свеце ўсё часцей з’яўляюцца плыні, якія аспрэчваюць названыя базісы. Прайшоўшы шлях ад абсалютнай меншасці без супраціўлення грамадства ў шэрагу краін узніклі сцвярджэнні аб магчымасці існавання грамадства і дзяржавы без гэтых, нібыта “неабавязковых”, элементаў. Заканамерна, што пытанне захавання традыцыйных сямейных каштоўнасцяў у Беларусі – у ліку важнейшых і заслужана з’яўляецца элементам нацыянальнай бяспекі. Сёння ў нашай краіне створана нарматыўная база, выдзяляюцца значныя сродкі на сацыяльны, сямейны блок, тым самым падтрымліваецца інстытут шлюбу і сям’і. Пры гэтым такі кірунак, безумоўна, будзе захаваны і надалей. Разам з пазітыўнымі аспектамі грамадзянамі выказваюцца запыты на далейшае ўдасканаленне заканадаўства, якое тычыцца стварэння і захавання сям’і.
У час прамой тэлефоннай лініі паступілі прапановы карэкціроўкі крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага заканадаўства ў адносінах да непаўналетніх у сферы злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці, незаконнага абароту наркотыкаў. Уплыў гэтых артыкулаў крымінальнага закона на любую сям’ю, якая аказваецца так ці інакш звязана з падобнымі злачынствамі, з’яўляецца істотным. Захаванне балансу паміж учыненымі злачынствамі ў гэтай сферы і вынесеным пакараннем – адчувальная тэма не толькі для заканадаўцаў, але і тых сем’яў, якія закранулі падобныя злачынствы і пакаранні. Звароты, што паступілі, патрабуюць узважанай ацэнкі і дэталёвага вывучэння для разгляду пытання неабходнасці карэкціроўкі дзеючага заканадаўства у гэтым кірунку, – адзначыў сенатар.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2026 года было занята 9,5 тысячы чалавек. Намінальная налічаная…
На гэтым тыдні рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты расчыніла свае дзверы для самых юных і дапытлівых…
Больш за тры сотні прадстаўнікоў розных рэгіёнаў краіны, у тым ліку дзятлаўчане, сёння прымаюць удзел…
У час канікулаў лагер “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы…
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Конус” РУП…
В Новогрудке, в ФОК «Лидер», состоялся товарищеский матч между МФК «ФСК Дятлово» и МФК «Кореличи». Встреча…