Актуальнае меркаванне. Вераніка Паўлоўская: “Імёнамі герояў  – ураджэнцаў краін СССР названы вуліцы Дзятлава”

У Доме прэсы прэзентавалі кнігу “Разам! Вялікая Перамога!”, падрыхтаваную выдавецтвам “Беларусь” пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі. Выданне прымеркавана да 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны і адлюстроўвае ўклад народаў былога СССР у барацьбу супраць нацызму.

Сваім меркаваннем аб новым выданні падзялілася дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Вераніка Паўлоўская:

– Праз больш чым 80 гадоў з дня Вялікай Перамогі тэма памяці аб Вялікай Айчыннай вайне не губляе сваёй актуальнасці ў сучасным грамадстве і навуковым свеце. Яшчэ адно пацвярджэнне гэтага – новая кніга аб сумеснай барацьбе савецкага народа супраць фашызму. Супрацьстаянне карычневай чуме аб’яднала ў адзіным фронце розныя народы былога СССР, змаганне на Дзятлаўшчыне таксама мае яскравыя інтэрнацыянальныя рысы. Зусім нядаўна, у Дзень абаронцаў Айчыны мы ўшаноўвалі памяць Герояў Савецкага Саюза – латыша Яна Фогеля і рускага Паўла Пятрова, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Дзятлава.  Шэраг вуліц горада і раёна носіць імёны салдат і партызанскіх камандзіраў, якія паказалі ўзор мужнасці і гераізму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, большасць з іх – рускія, такія як Васіль Пішчулін, Пётр Макараў, Аляксей Жолабаў.

Свята шануючы іх подзвіг, мы ўдзячныя за мірнае неба і магчымасць жыць у свабоднай квітнеючай краіне не толькі сваім землякам, але і прадстаўнікам братніх народаў, якія пастаялі за Беларусь на франтах вайны. Хацелася б, каб новае выданне з’явілася і на Дзятлаўшчыне, упэўнена, што ў ім мы адкрыем новыя, раней невядомыя старонкі мінулага.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Для тых, хто адкрывае дзецям свет і дарогу ў будучыню

Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…

55 минут ago

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

4 часа ago

Немец Франц Райндль избран новым главой Международной федерации хоккея

Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…

4 часа ago

У райвыканкаме вакцынаваліся ад грыпу

Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…

6 часов ago

Новы транспарт – для школьнікаў Дзятлаўшчыны

Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…

7 часов ago

В Гродно прибыла делегация именитых женщин Беларуси

В рамках мероприятий, посвященных Году белорусской женщины и Дню пожилых людей, областной центр посетил совет…

9 часов ago