Актуальнае меркаванне. Сацыяльна-эканамічнае развіццё – прыярытэт работы дзяржорганаў

Члены Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Павел Ашурык і Алена Стальбоўская прынялі ўдзел у пасяджэнні Гродзенскага аблвыканкама аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту вобласці за першае паўгоддзе 2026 года.

– У кансалідаваны бюджэт Гродзенскай вобласці ў першым паўгоддзі 2026 года паступіла больш за 2,6 мільярда рублёў. Яго выкананне па ўласных даходах чакаецца ў межах зацверджанага гадавога плана. Расходы абласнога бюджэту прафінансаваны ў суме больш за 2,5 мільярда рублёў. Выкананы бюджэт з прафіцытам у суме 52,8 мільёна рублёў.

У эканамічнай структуры расходаў бюджэту вобласці больш за 70 % даводзіцца на фінансаванне першачарговых бюджэтных абавязацельстваў. Па функцыянальнай структуры асноўную долю ў расходах традыцыйна займае сацыяльная сфера: на яе фінансаванне скіравана больш за 64 %. Варта адзначыць, што за кошт мясцовых бюджэтаў ажыццяўляецца значная падтрымка арганізацый аграпрамысловага комплексу.

Разам з тым, у далейшым трэба звярнуць увагу на неабходнасць устойлівага і збалансаванага выканання мясцовых бюджэтаў у межах даходаў і крыніц фінансавання, скіроўваючы сродкі ў прыярытэтным парадку на фінансаванне першачарговых абавязацельстваў, – падкрэсліў парламентарый Павел Ашурык.

– У першым паўгоддзі 2026 года выраблена прамысловай прадукцыі на суму больш за 11,8 мільярда рублёў, што ў аб’ёме рэспублікі складае 11,1 %. У перапрацоўчай прамысловасці забяспечаны рост у вытворчасці транспартных сродкаў і абсталявання, іншых гатовых вырабаў, асноўных фармацэўтычных прадуктаў.

Аб’ём валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак склаў 2,3 мільярда рублёў, таксама за студзень-чэрвень 2026 года забяспечана станоўчая дынаміка ў развіцці жывёлагадоўлі вобласці.

Намінальная налічаная заработная плата павялічылася ў праўнанні з адпаведным мінулагоднім перыядам і склала больша за 2,5 тысячы рублёў.

Аб’ём інвестыцый у асноўны капітал – 2,8 мільярда рублёў, пры гэтым па арганізацыях усіх формаў падпарадкавання забяспечаны рост інвестыцый у асноўны капітал. Пазітыўным бачыцца рост экспарту турыстычных паслуг, які склаў 9,9 мільёна долараў ЗША.

Аднак варта прыняць меры па аднаўленні долі продажу айчынных нехарчовых тавараў да ўзроўню першага паўгоддзя 2025 года. Немалаважным з’яўляецца забеспячэнне кантролю за захаваннем тэхналагічнай дысцыпліны з дакладным выкананнем рэгламентаў і ветэрынарна-санітарных правіл на жывёлагадоўчых аб’ектах, – адзначыла сенатар Алена Стальбоўская.

– Сацыяльна-эканамічнае развіццё Гродзенскай вобласці ў 2026 годзе – прыярытэт работы ўсіх дзяржаўных органаў для павышэння якасці жыцця кожнага жыхара рэгіёна. Дасягнутыя станоўчыя тэндэнцыі павінны паслужыць дзейснай асновай для павышэння ўзроўню дабрабыту насельніцтва. Акрамя таго, напрацаваны патэнцыял неабходна выкарыстоўваць для падтрымкі раёнаў у мэтах іх далейшага развіцця, – падкрэслілі сенатары.

Ірына СТЫРНІК     

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Паабяцалі старанна вучыцца

Да навучэнцаў, якія цяпер знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава, зноў завіталі госці з падарункамі.…

1 час ago

Налог на профдоход: в МНС напомнили об ответственности за несвоевременную уплату

В Министерстве по налогам и сборам напомнили об ответственности за несвоевременную уплату налога на профессиональный…

2 часа ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

4 часа ago

Дзень сямейнага чытання.  Як нараджаецца любоў да кнігі

У сучасным свеце, дзе экраны прыцягваюць погляд з ранняга дзяцінства, усё цяжэй знайсці тое, што…

1 день ago

В Дятлово встретили новое поколение педагогов школы искусств

27 августа в читальном зале районной библиотеки состоялась диалоговая встреча с молодыми специалистами, прибывшими в…

1 день ago

На сцэне – кавер-група “Азарт”!

Сапраўднае шоу музыкі і песні падарылі дзятлаўчанам артысты з горада Мінска. Апладысментамі сустракалі нашы землякі…

2 дня ago