У Дзятлаве пад кіраўніцтвам Cтаршыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай прайшло выязное пашыранае пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, на якім разгледжана тэма “Аб выніках работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Гродзенскай вобласці”.

Андрэй Жамойда, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў падзяліўся меркаваннем наконт актуальнасці выязнога фармату работы і тэмаў, якія прагучалі:

– Самае галоўнае, што падобныя сустрэчы павінны праходзіць, і менавіта на месцах, бо на наступную пяцігодку прыярытэты ставяцца на моцныя рэгіёны. Якраз сёння мы бачым і ўпэўніліся, што на такія рэгіёны і трэба рабіць стаўку. Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка гаворыць, і Наталля Качанава паўтарае, што мы павінны дайсці да кожнага.

Вельмі прыемна сёння было адзначана, што ўсе злабадзённыя пытанні на Гродзеншчыне вырашаюцца. У першую чаргу – гэта пытанні аховы здароўя, функцыянавання ФАПаў. Гэта немалаважная тэма, наконт якой звярталіся, у тым ліку на Дзятлаўшчыне. Мы павінны захаваць ФАПы, захаваць іх калектывы. Гэтаму ёсць пацвярджэнне ад Савета Рэспублікі, кіраўніцтва краіны, губернатара Гродзенскай вобласці.

Трэба дайсці да кожнага чалавека, зрабіць усё для бяспечнага, камфортнага пражывання насельніцтва – гэта прыярытэты на наступную пяцігодку, тое, чым павінна займацца ўлада.

Дзятлава – прыгожы горад, і сюды людзі цягнуцца, а самае галоўнае багацце – жыхары гэтага раёна.

Ірына СТЫРНІК     

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации