У Дзятлаве на плошчы 17 Верасня сабралася шмат жыхароў і гасцей горада, каб разам са зводным хорам калектываў раёна выканаць гімн Беларусі.

Акцыя «Праспяваем гімн разам!» – гэта ўжо нават больш, чым проста традыцыя, якая аб’ядноўвае дзяцей і дарослых, моладзь і ветэранаў – людзей розных пакаленняў.

Жыхары і госці горада паспяшаліся падзяліцца ўражаннямі ад свята.

Вера Скварчынская:

Мы разам з дзецьмі далучыліся да ўсіх гараджан, каб убачыць усю прыгажосць святочнага салюта. Ад убачанага мы былі ў захапленні. Лічу, што гэта было годным завяршэннем свята, і ўражанні застануцца ў кожнага надоўга.

Алена Конан:

– Святкаванне Дня Незалежнасці – важная падзея для кожнага беларуса. У нашым горадзе такое свята заўсёды адзначаецца на высокім узроўні, гэты год – не выключэнне асабліва таму, што мы святкавалі 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Я прысутнічала на кожным мерапрыемстве, якое праходзіла ў гэты дзень у Дзятлаве, але самым запамінальным стала сумеснае выкананне гімну з землякамі. Гэта дадало пачуццё гонару за свой горад.

Вольга ЮШКЕВІЧ
Ірына СТЫРНІК
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Безопасность на водоемах весной
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

20 марта, 2025
Церемония инаугурации Президента Беларуси состоится 25 марта

Похожие публикации