Акцыя памяці. Алена Васкель: “Мы не хочам, каб падзеі тых часоў паўтарыліся” (+відэа)

З 16 па 20 сакавіка ў Гродзенскай вобласці праходзяць мерапрыемствы па навядзенні парадку на мемарыялах памяці.

22 сакавіка 1943 года – адна з самых трагічных дат у гісторыі Беларусі. У гэты дзень нацысцкімі карнікамі была спалена вёска Хатынь разам з жыхарамі. Усе гэтыя дзесяцігоддзі памяць аб трагедыі спаленай вёскі застаецца ранаю ў сэрцах беларусаў. Народ не забудзецца трагедыю Хатыні, а разам з ёю – усіх нявінных ахвяраў той страшнай вайны, месцы масавай гібелі якіх адзначаны помнікамі і абеліскамі.

Каб нагадаць аб гэтым нашым сучаснікам, з 16 па 20 сакавіка ва ўсіх рэгіёнах Гродзеншчыны праходзяць мерапрыемствы па навядзенні парадку на мемарыялах памяці вёсак, спаленых у гады ў Вялікай Айчыннай вайны. У Дзятлаве месцам смутку і светлай памяці аб нявінна забітых мірных жыхарах з’яўляецца мемарыял “Дзеці ліхалецця”. Пра яго значэнне для дзятлаўчан гаворыць удзельніца акцыі, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель:

– Мемарыял “Дзеці ліхалецця” – не проста помнік. Гэта месца, дзе пахаваныя дзеці, загінулыя ў час Вялікай Айчыннай вайны. Гэта месца патрыятычнага і духоўнага выхавання, якое нагадвае нам аб ахвярах той вайны. Бо народ, які не помніць і не шануе сваю гісторыю, не мае будучыні. Мы – адзіная нацыя, і мы помнім подзвіг дзядоў і прадзедаў, якія аддалі свае жыцці за нашу Радзіму, дзякуючы якім мы жывём, вучымся і працуем у мірнай і спакойнай краіне. Жаночы рух Беларусі заклікае помніць нявінна забітых мірных жыхароў і людзей, якія загінулі, абараняючы сваю зямлю. Мы не хочам, каб падзеі тых часоў паўтарыліся. Мы – за мірную, квітнеючую Беларусь, мы – за адзінства Беларусі.

 

Абласная патрыятычная акцыя завяршыцца на Дзятлаўшчыне мітынгам-рэквіемам каля мемарыяла “Дзеці ліхалецця”.

Наталля АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

1 день ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

1 день ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

1 день ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago