Акцыя “Нашы дзеці”. Падарункаў шмат не бывае

Да дзяцей, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю і сустракаюць навагоднія святы ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава, ізноў завіталі госці з віншаваннямі і падарункамі ў рамках акцыі  “Нашы дзеці”. Дзякуючы ёй часцінку дабра і клопату атрымліваюць усе тыя, хто сапраўды ў гэтым мае патрэбу.

Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама, аддзела па надзвычайных сітуацыях, раённага аддзела Дэпартамента аховы, акрамя салодкіх пачастункаў, падрыхтавалі нечаканы сюрпрыз – запрасілі роставых лялек узорнай студыі “Яркае свята для ўсіх” і прывялі службовага сабаку аўчарку. Хлопчыкі з задавальненнем патанцавалі і павадзілі карагоды з казачнымі героямі, сфатаграфаваліся з сабакам.

Старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Дзятлаўшчыны Святлана Залучан і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык парадавалі дзяцей цукеркамі і цацкамі, пажадалі ў новым годзе здароўя, поспехаў, спаўнення мараў, установе перадалі грашовы сертыфікат.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Наши дети

administrator

Recent Posts

Кветкі, пажаданні, прыемныя ўспаміны

Ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці асабовага саставу аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на заслужаны адпачынак…

12 минут ago

Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения

30 октября Госавтоинспекция проведет по всей стране Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Водитель…

37 минут ago

В Беларуси уже накопано более 700 тыс. тонн картофеля

 В Беларуси уже накопано 704 тыс. тонн средней урожайностью 333 ц/га, что на 25 ц/га…

2 часа ago

Гродненская область удостоена престижной премии «Регион дружбы» за выдающиеся достижения в партнерстве с Китаем

Награду нашему региону вручили на крупнейшей «Китайской международной конференции городов-побратимов» в городе Сиань по теме:…

2 часа ago

Александр Лукашенко ознакомится с развитием производства отечественного пассажирского транспорта

Перспективы развития производства отечественного пассажирского транспорта будут рассмотрены во время посещения Президентом Беларуси Александром Лукашенко…

2 часа ago

«За безопасность вместе». Дворовой сход в Поречье

В рамках республиканской профилактической акции «За безопасность вместе» работники Дятловского районного отдела по чрезвычайным ситуациям…

2 часа ago