На Дзятлаўшчыне прадаўжаюцца мерапрыемствы акцыі, якую ўжо на працягу дзесяцігоддзя ладзіць Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання.

Каб уручыць заслужаныя ўзнагароды работнікам аграпрамысловага комплексу раёна і пагутарыць з імі аб справах і надзённых клопатах, малочнатаварную ферму “Войневічы” і комплекс “Ёцавічы” наведалі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка і старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.

Віталій Тадэвушавіч падзякаваў жывёлаводам за іх цяжкую, але вельмі патрэбную працу, умовы якой у нашым раёне з кожным годам паляпшаюцца.

– Праца жывёлаводаў – гэта не проста догляд за жывёламі, а сапраўднае майстэрства, у якім гарманічна пераплятаюцца цярпенне, любоў, адданасць сваёй прафесіі і клопат аб “падапечных”. Вашы старанні заслугоўваюць шчырай удзячнасці і глыбокай павагі. Вы – сапраўдныя героі, якія працуюць, не шкадуючы сіл, укладваючы вопыт і душу ў дабрабыт сваёй гаспадаркі, раёна, нашай краіны, – адзначыў ён.

Уладзімір Казак далучыўся да віншаванняў і падкрэсліў, што прыемным бонусам да ўзнагародаў у час акцыі стануць грашовыя прэміі, якія ўсе ўшанаваныя атрымаюць на рахунак сваіх картак.

Удзельнікі акцыі расказалі некалькі слоў пра тое, як ім працуецца ў сферы жывёлагадоўлі.

Таццяна Мінчанка:

– Маю трыццаць гадоў стажу ў сельскай гаспадарцы. Працавала загадчыцай комплексу ў колішнім калгасе “Слава працы”, цяпер тут аператарам машыннага даення. Ганаруся, што ў маёй сям’і сельскагаспадарчая дынастыя – сын таксама ў КСУП “Войневічы” працуе брыгадзірам. Не шкадую, што памяняла спецыфіку работы: калектыў тут дружны, добры, умовы выдатныя, і заработнай платай начальства не крыўдзіць. Шчыра прызнаюся, некалі нават загадчыцай комплексу столькі не атрымлівала. Транспарт гаспадаркі дастаўляе з вёскі Дзянісава да месца работы і назад.

Людміла Закудоўская:

– Працую ў гэтай гаспадарцы тры з паловай гады, езджу са Слонімскага раёна. Па прафесіі я повар, але аднойчы вырашыла змяніць сферу дзейнасці і ні разу не пашкадавала. Работа мне сапраўды падабаецца: бліжэй да прыроды, жывёлы. Падвоз да фермы і назад рэгулярны, начальства ўважлівае, спагадлівае. Удзячная, што мяне запрасілі працаваць на Дзятлаўшчыну: тут людзі добрыя, прыветлівыя, калектыў дружны, у такім хочацца працаваць.

Уладзімір Жылінскі:

– Заняты жывёлаводам на комплексе “Горка”, даглядаю быкоў. Стараемся забяспечыць добрыя прывагі, бо ад гэтага залежыць поспех работы ўсёй гаспадаркі. Я пачынаў свой шлях у сельскагаспадарчай сферы на ферме “Ёцавічы”, таму дагэтуль сябрую з усімі яе работнікамі. Жонка таксама працуе тут начным вартаўніком. Мы атрымалі ад прадпрыемства “калгасны” дом у Горцы, гадуем трое сыноў-школьнікаў.  Усё добра, на жыццё няма чаго скардзіцца. Шчыра скажу, што ў сельскай гаспадарцы можна працаваць і зарабляць, было б жаданне. А калі давер, павага ад калег і начальства, як у нас у гаспадарцы, дык удвая прыемней.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашалепшае #нашелучшее

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

11 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

11 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

13 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

13 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

13 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

17 часов ago