Акцыя “Ад усёй душы”. Увага і цеплыня сэрцаў – вам, землякі!

Цёплая і шчырая, радасная і светлая – на Дзятлаўшчыне прадаўжаецца дабрачынная акцыя “Ад усёй душы”, у рамках якой віншаванні з зімовымі святамі прымаюць людзі мудрага ўзросту.

Напярэдадні праваслаўных Калядаў віншавальную эстафету падтрымала кіраўніцтва райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў.

З падарункамі на адрасы землякоў, якія шмат гадоў адпрацавалі ва ўстановах і арганізацыях раёна, а цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку, накіраваліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і намеснікі старшыні райвыканкама, а ў населеных пунктах, дзе жывуць землякі сярэбранага ўзросту, да іх далучыліся старшыні мясцовых сельвыканкамаў.

Намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка і старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Ала Гародка наведаліся да ветэрана педагагічнай працы з 32-гадовым стажам, былой настаўніцы матэматыкі Казлоўшчынскай сярэдняй школы 94-гадовай Лідзіі Варабей, якая жыве ў гарпасёлку.

З парога жанчына сустрэла гасцей словамі: “Вітаю, дзеці мае!”, – і адразу ж растлумачыла, што за гады педагагічнай дзейнасці выхавала не адно пакаленне будучых спецыялістаў і кіраўнікоў, якія працавалі ці яшчэ працуюць на Дзятлаўшчыне і ў іншых куточках Беларусі. У кранальнай размове Лідзія Яўгенаўна падкрэсліла, што менавіта ў гэтым вышэйшы сэнс настаўніцкай прафесіі, а яшчэ яна дазваляе педагогу называць па імёнах сваіх былых вучняў, нават калі яны сёння займаюць адказныя пасады.

Вадзім Аляксандравіч і Ала Дзмітрыеўна ўручылі шаноўнай зямлячцы падарункі і пажадалі яшчэ доўгіх і бадзёрых гадоў жыцця, маленькіх паўсядзённых радасцяў, цяпла і клопату ад дзяцей, унукаў і праўнукаў, здароўя і мірнага неба.     

У гэты ж дзень жыхар аграгарадка Войневічы Георгій Белуш, які да выхаду на пенсію быў старшынёй Войневіцкага сельскага выканаўчага камітэта, прымаў падарункі ад Аляксандра Бараноўскага і цяперашняй старшыні Войневіцкага сельвыканкама Вольгі Мазоль. Госці пажадалі ветэрану працы актыўнага даўгалецця, дабрабыту, увагі, цяпла і каб кожны дзень радаваў добрымі падзеямі.

Георгій Арсенцьевіч падзякаваў за шчырыя словы, пацікавіўся справамі і навінамі, таксама павіншаваў са святамі.

Акцыя “Ад усёй душы” прадаўжаецца і дорыць мудрым дзятлаўчанам прыемныя моманты і цёплыя стасункі.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

Ликвидация последствий непогоды в Гродно и помощь аграриям на уборочной. Александр Лукашенко заслушал доклад Вадима Синявского

Президент Беларуси Александр Лукашенко 3 августа заслушал доклад министра по чрезвычайным ситуациям Вадима Синявского. Об…

1 час ago

Ход уборочной, сев озимых и строительство профилакториев. Александр Лукашенко заслушал доклад главы Минсельхозпрода

Президент Беларуси Александр Лукашенко заслушал доклад министра сельского хозяйства и продовольствия Юрия Горлова. Об этом…

1 час ago

Минск стал самым популярным зарубежным городом у российских туристов, еще три белорусских в топ-10

Минск лидирует среди зарубежных направлений для городского туризма россиян. Об этом сообщает БЕЛТА со ссылкой…

2 часа ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Рукадзельніца, спявачка, цікавы суразмоўца

Спецыялісты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці павіншавалі з 80-гадовым юбілеем…

3 часа ago

МВД объявляет творческий конкурс, посвященный 110-летию милиции Беларуси!

Министерство внутренних дел проводит конкурс на лучшие литературное, художественное и музыкальное произведение об органах внутренних…

3 часа ago

Пик лета не прошел? Синоптики рассказали, когда на неделе ожидать главного зноя

Когда на неделе ожидать главного зноя, рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по гидрометеорологии, контролю радиоактивного…

3 часа ago