У рамках месячніка бяспекі працы ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу падчас уборкі ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур была праверана работа па ахове працы ў ТАА “РоданАграПол”.

Галоўны спецыяліст аддзела механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Камароў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак наведалі сушыльны комплекс гаспадаркі, зернясклад, новую бытоўку ў майстэрнях (пакой прыёму ежы, санвузел, душавую), сталовую. Яны пагутарылі з работнікамі, пацікавіліся, як іх кормяць, ці выконваюцца санітарныя нормы, на што атрымалі толькі станоўчыя адказы.

Па выніках праверкі заўваг і парушэнняў і па дакументацыі, і па супрацьпажарнай рабоце выяўлена не было.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#АПК #сельское хозяйство #охрана труда

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации