Аграрыі Дзятлаўшчыны прыступаюць да сяўбы яравых

Вясновыя палявыя работы ў раёне ўваходзяць у сваю актыўную стадыю. Тэхніка і насенне падрыхтаваны, з дня на дзень усе сельгаспрадпрыемствы пачнуць сяўбу ранніх яравых культур.

Галоўны аграном ААТ “Граніт-Агра” Алена Майсейчык адзначае, што, каб спадзявацца на добры ўраджай, аграрыям цяпер трэба як мага хутчэй “закрыць” вільготны слой зямлі перад сяўбой.

– Плошча сяўбы ранніх яравых культур у нашай гаспадарцы складае 1169 гектараў, з іх 819 гектараў выдзелены пад ячмень, 150 гектараў – пад авёс і 200 гектараў – пад зернебабовыя культуры. Ужо заўтра пачнём вясновую пасўную кампанію. Далей будзем арыентавацца на тэмпературу глебы і надвор’е: наступны ў чарзе яравы ячмень, які непажадана сеяць пры начных замаразках, – расказала Алена Сяргееўна. – Плошча высеву аўсу сёлета была павялічана на 80 гектараў, гэта звязана з патрэбамі свінагадоўлі, нязначна паменшылі плошчу пад яравы ячмень, затое павялічылі пад цукровыя буракі з-за іх высокай рэнтабельнасці ў апошнія гады. На сёння мы завяршылі першую падкормку азімага рапсу, прадаўжаем “карміць” азімыя культуры азотнымі ўгнаеннямі і ўносім угнаенні пад яравую сяўбу, падкормліваем травы, прыступілі да ўнясення арганічных угнаенняў, ужо выйшлі ў поле з плугамі.

– Ці паўплывае бясснежная зіма на падыходы да сезонных работ?

– Самая актуальная праблема – недастатковасць вільгаці ў глебе. Цяпер трэба максімальна аператыўна працаваць з культыватарам, каб яе захаваць. Тым не менш, у новы сезон ідзём з аптымізмам і спадзяёмся на лепшае.

Ва ўрочышчы Яблынька працуюць адразу некалькі адзінак тэхнікі ААТ “Граніт-Агра”: тут уносяць цвёрдыя мінеральныя ўгнаенні пад сяўбу яравых культур і праводзяць культывацыю. За рулём новай тэхнікі – вопытныя механізатары.

Аляксандр Кардаш не толькі медыйная асоба, якую падпісчыкі “Аграблога” ведаюць па байках і вершах, але і аграрый з 37-гадовым стажам. Як пасля школы прыйшоў працаваць у сельскую гаспадарку, так не развітваецца з ёю дагэтуль. Сёлета за стараннасць і выслугу кіраўніцтва ААТ “Граніт-Агра” адзначыла Аляксандра Дзмітрыевіча новым МТЗ-82.3.

– Трактар някепскі, зручны, з кандыцыянерам. Як пакажа сябе ў рабоце, пабачым праз час, – расказвае мужчына. – Пасля ўнясення мінеральных угнаенняў перайду на арганіку, а затым – з касой да самай восені. Настрой баявы, чаго і астатнім жадаю. Трэба своечасова адсеяцца, каб ураджай быў добры.

На магутным энерганасычаным МТЗ-3522 з культыватарам КПМ-10 працуе адзін з самых выніковых механізатараў прадпрыемства Вадзім Майсейчык. Напрыканцы сакавіка будзе год, як ён працуе на новым трактары, на якім стаў пераможцам у конкурсе “Араты-2024” на роднай зямлі.

– Надзейная тэхніка, нараканняў няма, – кажа ён. – Сёння першы дзень прыступіў да культывацыі, думаю, за дні паўтара адолею гэта поле і перайду да наступнага. Скончым ворыва, у красавіку будзем кукурузу сеяць.

Усім, хто гэтымі днямі шчыруе ў полі на вясновых работах, Вадзім Уладзіміравіч пажадаў здароўя, добрага настрою і поспехаў у справах.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#сельское хозяйство #АПК  #нашалепшае #нашелучшее

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

14 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

14 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

15 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

15 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

16 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

16 часов ago