Сустрэча з шасцю воінамі-афганцамі адбылася ў Хвінявіцкай сярэдняй школе. Вайна ў Афганістане стала неад’емнай часткай іх жыцця, якая наклала адбітак на далейшы лёс.






За іх мужнасць, адвагу, вернасць Радзіме ў тыя нялёгкія часы выказаў словы падзякі намеснік камісара Дзятлаўскага раёна Андрэй Волкаў і ўручыў ім юбілейныя медалі “30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана”.







Шмат цёплых словаў удзячнасці, віншаванняў з юбілейнай датай з дня заканчэння вайны прагучала і ад прадстаўнікоў Парэцкага сельскага Савета, Хвінявіцкага дома культуры.




Канцэртную праграму для воінаў-інтэрнацыяналістаў падрыхтавалі сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры і навучэнцы Хвінявіцкай школы.





Вольга ЮШКЕВІЧ