Адзначаны лепшыя работнікі газавай службы

6 верасня — Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці.

Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў газавай службы павіншаваў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі.

Ён адзначыў, што ад дзейнасці газавай і паліўнай прамысловасці залежаць бесперабойнасць работы ўсіх галін гаспадаркі, камфортнасць жыцця грамадзян і ў цэлым развіццё паліўна-энергетычнага комплексу.

Андрэй Садоўскі ўручыў Ганаровую грамату ад Дзятлаўскага райвыканкама Пятру Горбачу, Падзячныя лісты атрымалі Сяргей Клімко, ЯўгенЛатушка, Яніна Паўлюкевіч.

Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама пажадаў усім работнікам газавай галіны і ветэранам працы моцнага здароўя і дабрабыту ў сем’ях.

— Самае дарагое, што ёсць у арганізацыі, – гэта яе работнікі. З году ў год працаўнікі газавай службы Дзятлаўшчыны пацвярджаюць званне прафесіяналаў сваёй справы, — адзначыў начальнік Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Юрый Ганчар. Ён павіншаваў усіх з надыходзячым святам і ўручыў узнагароды.

Ганаровай граматай ДВА “Белпалівагаз” адзначаны Уладзімір Дзятчык; Падзякай ДВА “Белпалівагаз” – Анатоль Панасевіч; Ганаровай граматай ВУ “Слонімгаз” – Ала Дайліда; Падзякай Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці – Уладзімір Пятліцкі; Ганаровай граматай прафсаюзнага камітэта ВУ “Слонімгаз” – Лілія Бадалава; Ганаровай граматай прафсаюзнага камітэта ВУ “Слонімгаз” – Іван Духоўнік; званне “Ветэран працы” атрымала Наталля Ліпская.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Парадак звароту па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…

8 часов ago

Якая роля бібліятэкі ў фарміраванні рэгіянальнага трэнда?

На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…

9 часов ago

Юрий Караев с рабочим визитом посетил Слоним

В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…

10 часов ago

Безопасность на воде = соблюдение правил использования спасательных средств

24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…

10 часов ago

Прямая линия

4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…

11 часов ago

Конкурс. “Перамога” абвяшчае пераможцаў: хто ж стаў лепшым?

Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…

11 часов ago