15 кастрычніка на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Працавала некалькі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. У раённым цэнтры па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый выступіла група старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, абласная сустрэлася з ідэалагічным актывам і прадстаўнікамі грамадскіх аб’яднанняў у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, перад калектывамі Казлоўшчынскага сацыяльнага пансіяната “Колас” і Казлоўшчынскай гарадской бальніцы выступіла група старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага, працавалі групы намеснікаў старшыні райвыканкама.
На Тыдні бацькоўскай любові абмеркавалі тэму “Традыцыйныя каштоўнасці беларусаў – сям’я, грамадства, дзяржава”. Было адзначана, што ў наш час абарона традыцыйнай сям’і, супрацьдзеянне размыванню і скажэнню сямейных каштоўнасцяў, асабліва сярод моладзі, становяцца важнымі задачамі па забеспячэнні не толькі дэмаграфічнай, але і нацыянальнай бяспекі, і выключна сіламі дзяржавы іх не вырашыць – неабходна актыўная пазіцыя грамадства: сем’яў, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, рэлігійных арганізацый. У Беларусі актыўна прымаюцца меры супраць сучасных дэмаграфічных выклікаў, сярод якіх – старэнне насельніцтва, зніжэнне нараджальнасці, міграцыйныя працэсы, а таксама адкладзены шлюб (сярэдні ўзрост жанчын – 26,7 гадоў, мужчын – 29 гадоў), вялікая колькасць разводаў, адкладванне нараджэння першага дзіцяці, змяненне мадэлі сям’і, медыцынскія, эканамічныя, культурныя, іншыя аспекты. Галоўнай задачай дзяржавы з’яўляецца – павышаць прэстыж адказнага бацькоўства, фарміраваць культуру, дзе дзіця гадуецца не як пагроза камфорту, а як каштоўнасць.
Для гэтага ў Беларусі сфарміравана дзейсная сістэма прававой абароны сям’і, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства, рэалізуецца комплекс мер для забеспячэння дастойных умоў жыццядзейнасці сем’яў з дзецьмі (водпуск і дапамога па доглядзе дзіцяці да трох гадоў, прызначэнне сямейнага капіталу, гарантыі ў сферы працы і пенсійнага забеспячэння, іншыя). Узмацніла дзяржава падтрымку сем’яў, якім неабходна дапамога рэпрадукцыйных тэхналогій: першая і другая спробы ЭКА бясплатныя.
Беларуская сацыяльная палітыка скіравана на ўсебаковую падтрымку сем’яў з дзецьмі, аднак важна, каб гэты клопат не спрыяў сацыяльнаму ўтрыманству. Дапамога не павінна замяняць сабой імкненне сем’яў зарабляць, забяспечваць сябе. Дзяржава не можа замяніць саму сям’ю, яна здольна стварыць умовы, абараніць правы дзяцей, забяспечыць інфраструктуру і дапамогу. Давер паміж мужам і жонкай, бацькоўскі аўтарытэт, павага да старэйшых, самазабеспячэнне – гэта сфера, за якую адказвае сям’я. Моцная сямейная палітыка ўзнікае там, дзе меры дзяржавы сустракаюцца з асабістай адказнасцю грамадзян.
Асобны выклік – лічбавае асяроддзе і штучны інтэлект. Глабальныя лічбавыя платформы, сацыяльныя сеткі трывала ўвайшлі ў жыццё і трансліруюць мадэлі паводзінаў, якія супярэчаць традыцыйным сямейным устоям. У выніку назіраецца тэндэнцыя арыентавання на аднадзетную сям’ю ці ўвогуле без дзяцей. Важна тлумачыць моладзі, якую пагрозу нясуць новыя тэхналогіі. Неабходна, каб у грамадстве моцная шматдзетная сям’я ўспрымалася як норма і прыклад для пераймання. У інфармацыйнай стратэгіі сямейнай палітыкі на 2026-2030 гады ўхіл робіцца на каштоўнасці, якія аб’ядноўваюць: павагу да роду, традыцый, падтрымку бацькоўства. Аб тым, што выбраны правільны курс сведчаць вынікі праведзенага сацыяльнага даследавання: большасць апытаных беларусаў – за традыцыйныя каштоўнасці.
Сям’я – гэта крыніца агульнанацыянальнай бяспекі, нездарма Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адзначаў: “Каб моцна стаяць на сваёй зямлі, нас, беларусаў, павінна быць больш, значна больш. Гэта важнейшая ўмова суверэнітэту. І дзяржава робіць многае, каб гэту ўмову забяспечыць”.
Размову аб традыцыйных каштоўнасцях прадоўжылі абмеркаваннем сумежных тэм, якія таксама звязаны з дэмаграфічнай бяспекай краіны. Закранулі пытанні дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі сем’яў з дзецьмі і шырэй дапоўнілі раней прыведзеныя факты. Пагаварылі аб фарміраванні здаровага ладу жыцця, і якую важную ролю ў гэтым працэсе іграе прафілактыка курэння, ужывання алкаголю, наркатычных рэчываў. Расказалі, як цыгарэта ў ложку адбірае чалавечыя жыцці, у тым ліку на Дзятлаўшчыне. Сёлета ў раёне зарэгістраваны 31 пажар, загінулі чатыры чалавекі. Маленькімі абаронцамі жыхароў, асабліва ноччу, з’яўляюцца аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія ратаўнікі раяць устанавіць у спальных пакоях. Узгадалі пра сезонную небяспеку – палы сухой расліннасці. Нагадалі, што з 5 па 16 кастрычніка праходзіць прафілактычная акцыя “Моладзь за бяспеку”, закліканая павысіць у падрастаючага пакалення ўзровень ведаў і далучыць да дапамогі пажылым людзям. З 19 кастрычніка па 4 лістапада гэта мерапрыемства зменіць новая акцыя – “За бяспеку разам”, скіраваная на ўразлівыя катэгорыі грамадзян.
Падводзячы вынікі сустрэчы, Андрэй Садоўскі зазначыў, што на Дзятлаўшчыне шмат робіцца для бяспекі і камфорту людзей:
– У сферы аховы здароўя сёлета адрамантавана стэрылізацыйнае аддзяленне, пушчаны ў эксплуатацыю мамограф і флюарограф, на рамонт асфальтавага пакрыцця гаспадарчай зоны выдзелены 125 тысяч рублёў, падыходзяць да завяршэння работы па ўстаноўцы модульнага ФАПа ў вёсцы Руда Яварская і будаўніцтве Новаяльнянскай паліклінікі. Шмат зроблена па паляпшэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановаў адукацыі, на што патрачана каля мільёна рублёў. У Дзятлаве заканчваецца рамонт дваровых тэрыторый па вуліцах Савецкай, Першамайскай, Навагрудскай, у раёне заасфальтавана 20 тысяч метраў квадратных вуліц. Абноўлены і пабудаваны пяць спартыўных аб’ектаў, да фіналу падыходзіць рэканструкцыя фізкультурна-аздараўленчага комплексу райцэнтра. Хутка будзе здадзены ў эксплуатацыю 31-кватэрны арэндны дом па вуліцы Чапаева, 18А. Кожны крок наперад – гэта ўклад у добраўпарадкаванне і абнаўленне інфраструктуры раёна.
Ірына СТЫРНІК
Ірыны СТЫРНІК, Вольгі ЮШКЕВІЧ, Святланы ГРЫШЫНАЙ, Таццяны САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Да навядзення парадку на тэрыторыі сваёй установы далучыліся і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Перамога”. Ірына Камарова,…
Пытанне: выйшаў раніцай на вуліцу і знайшоў на сваім прыпаркаваным каля дома аўтамабілі шматлікія пашкоджанні…
У аддзеле ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама ў рамках Тыдня бацькоўскай любові прайшла тэматычная дыялогавая пляцоўка “Мацярынства…
Нездарма кажуць у народзе: “Восень – работ восем”. Адна з іх, не менш важная, падрыхтаваць…