11 снежня на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання. Функцыянавалі некалькі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Група старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага выступіла перад калектывам Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы, абласная на чале з намеснікам начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Гродзенскага аблвыканкама Віталіем Стасюкевічам – у ААТ “Граніт-Агра” і СГФ “АграМілк”, старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага сустракалася з калектывамі Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна, Гезгалаўскага дзіцячага сада, Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, таксама працавалі групы намеснікаў старшыні райвыканкама.

Абмеркавалі актуальныя пытанні: “Пяцігодка якасці – вынікі Года добраўпарадкавання”, “Бяспечны Новы год. Бяспека дзяцей на канікулах. Тонкі лёд”.


Было адзначана, што пяцігодка якасці 2025-2029 гадоў – гэта стратэгія развіцця краіны і адказ на выклікі часу, бо жорсткая канкурэнцыя цяпер назіраецца ва ўсіх сферах. Прыярытэтныя яе мэты – далейшае павышэнне якасці жыцця людзей, канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, удасканаленне грамадскіх адносін. Указам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі 2025-ы быў абвешчаны Годам добраўпарадкавання, і, акрамя звычайнага навядзення парадку, у нашай краіне рэалізоўваўся комплекс мерапрыемстваў па стварэнні і падтрыманні зручнага, бяспечнага, сучаснага, эстэтычна арганізаванага асяроддзя жыццядзейнасці людзей. Разам беларусы выходзілі на рэспубліканскія суботнікі, наводзілі парадак у населеных пунктах, удзельнічалі ў акцыях “Дай лесу новае жыццё!”, “Тыдзень леса”, “Лес, дабро, парадак”, азелянялі гарады і сельскія населеныя пункты, значная работа праведзена ў сельгасарганізацыях, прадоўжана меліярацыя, удасканальвалася выкарыстанне другасных матэрыяльных рэсурсаў, сярод важных задач Года добраўпарадкавання было і паляпшэнне інфраструктуры, падтрыманне ў належным стане тэрыторый уздоўж аўтамабільных дарог і чыгункі, а паколькі гэта быў яшчэ і год 80-годдзя Вялікай Айчыннай вайны – абнаўляліся мемарыялы і воінскія пахаванні.

– Што тычыцца экалогіі, то лясістасць Дзятлаўшчыны складае больш за 52 %, на Гродзеншчыне па гэтым паказчыку наш раён саступае толькі Іўеўскаму, – адзначыў пры абмеркаванні тэмы Андрэй Садоўскі. – Нездарма ў нас функцыянуюць папулярныя ў адпачывальнікаў санаторыі “Радон” і “Альфа Радон”. Калі казаць пра добраўпарадкаванне, то яно ідзе не першы год. Зроблена нямала: пабудаваны мост праз Нёман коштам 30 мільёнаў рублёў, у 2024 годзе быў адрамантаваны мост у райцэнтры па вуліцы Слонімскай, сёлета – праз раку Дзятлаўку, у хуткім часе будзе завершаны рамонт моста праз Шчару. Штогод у раёне рамантуюцца і будуюцца дарогі, ёсць сур’ёзны паступальны рух у гэтым кірунку. За апошнія гады таксама запушчаны ў эксплуатацыю шматкватэрныя дамы, якія раней пуставалі: два будынкі інтэрната ў Казлоўшчыне, будынак у Дзятлаве, заканчваецца рэканструкцыя ў Наваельні, а ў 2026 годзе ў райцэнтры пад арэнднае жыллё будзе адрамантаваны былы жылы корпус школы-інтэрната. Як бачым, эканоміка працуе стабільна, ёсць грашовыя сродкі, якія ўкладваюцца ў развіццё інфраструктуры, такіх важных сфераў, як адукацыя і медыцына, набываецца транспарт.

Калі звяртацца да тэмы якасці, то ў Беларусі вельмі якасныя прадукты харчавання, і ў гэтым заслуга Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, які рабіў стаўку на натуральнасць і экспартаарыентаванасць харчовай прадукцыі, і яна сапраўды запатрабавана ў Расіі, многіх іншых краінах, а цяпер, нягледзячы на сур’ёзную канкурэнцыю, Беларусь выходзіць на новыя рынкі.

Хоць Год добраўпарадкавання падыходзіць да завяршэння, пяцігодка якасці прадаўжаецца. Рэалізаваць яе задачы, зрабіць гэты час эфектыўным і выніковым для Беларусі можна толькі сумеснымі намаганнямі дзяржаўных органаў, арганізацый усіх формаў уласнасці і грамадзян. Для гэтага надзвычай важнае фарміраванне разумення асабістай адказнасці людзей за агульны вынік і захаванне незалежнасці краіны. Варта таксама памятаць, што далейшае навядзенне парадку ў рэспубліцы не заканчваецца, бо добраўпарадкаванне – гэта пастаянны працэс і сістэмная работа. На пяцігодку 2026-2030 гадоў зноў прадугледжаны шэраг дзяржаўных праграм, накіраваных на павышэнне стандартаў якасці жыцця, сярод якіх “Будаўніцтва жылля”, “Транспарт Беларусі”, “Дарогі Беларусі”, “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе”, іншыя. Беларусь – наш агульны дом, у ім павінна быць камфортна нам і нашым гасцям.

У час абмеркавання тэмы бяспекі ўвага была звернута на прафілактыку пажараў, якіх у раёне сёлета адбылося 20, загінуў адзін чалавек. Прысутных заклікалі ўстанаўліваць дома аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, а таксама нагадалі, як правільна паставіць навагоднюю ёлку, абыходзіцца з піратэхнікай, паводзіць сябе на вадаёмах і пры катанні на цюбінгах, расказалі, што трымаць на кантролі, калі дзеці будуць на канікулах.





































Ірына СТЫРНІК
Фота Ірыны СТЫРНІК, Вольгі ЮШКЕВІЧ, Святланы ГРЫШЫНАЙ, Таццяны САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае