Адзіны дзень інфармавання. Новыя інвестпраекты і падтрымка жыллёвага будаўніцтва

З рабочым візітам Дзятлаўшчыну наведаў міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Юрый Чабатар, які ў рамках Адзінага дня інфармавання разам з інфармацыйнай групай старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага сустрэўся з калектывам ТАА “Ізакам Пласт”.

Юрый Адамавіч пазнаёміў прысутных з вынікамі 2024 года ў сферы эканомікі краіны і перспектывамі, якія абмяркоўваліся на рабочым пасяджэнні ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі: 

– Усё склалася дзякуючы двум фактарам: першы – работа прамысловасці, якая за апошнія два гады істотна вырасла за кошт прыватнага сектара, што нас вельмі радуе. Другі фактар – будаўніцтва жылля, інфраструктуры ў сферы аховы здароўя, адукацыі, развіцця і абнаўлення дарожнай сеткі краіны. За мінулы год больш чым у тры разы павялічылася колькасць арэнднага жылля, сёлета дзяржава таксама будзе актыўна падтрымліваць гэту сферу.

Міністр эканомікі расказаў, што ў Беларусі ўстойліва замацоўваецца будаўніцтва і пашырэнне новых вытворчасцей прадпрыемстваў, што суправаджаецца узвядзеннем арэнднага жылля для іх работнікаў. У мінулым годзе за кошт бюджэту было пабудавана 145 тысяч квадратных метраў арэнднага жылля.  Актыўна будзе падтрымлівацца будаўніцтва згодна з дзяржаўнай інвестпраграмай, фінансаванне на ўзвядзенне арэнднага жылля павялічыцца на 20 %. У цэнтры ўвагі застанецца праграма “Адзін раён – адзін праект”, які рэалізуецца ў тым ліку на Дзятлаўшчыне.

– Перспектыўныя малыя прадпрыемствы яшчэ больш дадаюць устойлівасці эканоміцы раёнаў, такія ініцыятывы вітаюцца і маюць фінансавыя льготы з боку дзяржавы. Генерыруйце новыя праекты, будуйце заводы, стварайце рабочыя месцы і арэнднае жыллё для людзей, аптымальныя ўмовы для гэтага ў краіне ёсць.  

Андрэй Садоўскі нагадаў землякам аб тым, што наступны тыдзень для ўсіх беларусаў з’яўляецца надзвычай важным, бо прысвечаны ключавой падзеі грамадска-палітычнага жыцця – выбарам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

– Гэта свабоднае права кожнага грамадзяніна. Скарыстацца ім – наш абавязак і адказнасць, бо мы самі выбіраем будучыню нашай краіны. Мы жадаем, каб усе набыткі, якіх удалося дасягнуць за апошнія 30 гадоў, у будучым толькі памнажаліся.

Андрэй Уладзіміравіч нагадаў словы беларускага лідара, якія даўно сталі крылатымі: “Толькі мы ведаем, якой павінна быць будучыня Беларусі, якой павінна быць наша краіна, як зрабіць яе мацнейшай. Мы выбралі моцную, суверэнную, незалежную, мірную Беларусь. І ў гэты складаны час трэба выстаяць! Мы павінны гэта зрабіць. Час выбраў нас!”

У ходзе насычанай размовы з работнікамі ТАА “Ізакам Пласт” Юрый Чабатар адказаў на шэраг пытанняў, якія тычыліся падтрымкі рэгіёнаў і прагрэсіўных праектаў, крэдытавання прыватных прадпрыемстваў, супрацоўніцтва ў сферы эканомікі. Разам з кіраўніцтвам раёна ён азнаёміўся з ходам рэалізацыі інвестпраектаў на Дзятлаўшчыне, наведаў Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир” і ТАА “Триал Эксперт”, дзе абмеркаваў з кіраўнікамі пытанні збыту прадукцыі і перспектыўныя планы.

У межах Адзінага дня інфармавання насельніцтва з калектывам упраўлення спецыяльных работ горада Дзятлава ААТ “Будкомплекс” сустрэлася група на чале з намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Шваюновым; абласная інфармацыйная група з удзелам намесніка начальніка ўпраўлення  культуры аблвыканкама Сняжаны Куратчык і намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Вольгі Суворавай працавала ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. Таксама работу ў калектывах вялі групы старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага, намеснікаў старшыні райвыканкама.

Наталля АВЯРЧУК

Фота аўтара, Ірыны СТЫРНІК, Святланы ГРЫШЫНАЙ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Президент #Выборы

administrator

Recent Posts

На варце дзяцінства. “Не аступіся – перад табой бездань”

Пад такой назвай у сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава прайшло інтэрактыўнае мерапрыемства для падлеткаў, скіраванае на…

21 минута ago

Комплекс дополнительных профилактических мероприятий!

На территории Гродненской области за январь-июль 2026 года зарегистрировано 14 учетных дорожно-транспортных происшествий с участием…

2 часа ago

Горячая линия

В период с 12 по 14 августа с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до…

2 часа ago

Назначэнні. Знаёмцеся, новы галоўны спецыяліст

З 4 жніўня на пасаду галоўнага спецыяліста аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама прызначана…

3 часа ago

Сезон расширенных продаж школьных товаров стартовал!

С 1 августа 2026 г. в торговой сети Дятловского района проводятся расширенные продажи школьных товаров…

3 часа ago

В Беларуси стартовала выплата материальной помощи к школе: кому положена и куда обращаться

Выплата материальной помощи к школе начинается в Беларуси. Об этом sb.by сообщили в пресс-службе Министерства…

3 часа ago