Сёння выкарыстанне электрычнасці для нас з’яўляецца штодзённасцю, і мы настолькі прывыклі да электрапрыбораў, што часам забываемся пра небяспеку, якую ўяўляе электрычны ток.
Калі элементарных правілаў у доме мы яшчэ прытрымліваемся, то часам нават не здагадваемся, што чакае нас на вуліцы. Без спецыяльных прыбораў выявіць электрычны ток немагчыма. Ён паражае раптоўна. Чалавек атрымлівае апёкі, награваюцца крывяносныя сасуды і нервы, раскладваюцца кроў і іншыя арганічныя вадкасці, раздражняюцца і ўзбуджаюцца жывыя тканкі арганізма, выклікаючы сутаргавае скарачэнне мышцаў да поўнага спынення дзеяння кровазвароту і дыхання. Самастойна чалавек не можа вызваліцца ад дзеяння электрычнага току.
Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, забараняецца самавольна пранікаць у электраўстаноўкі і ўключаць усталяваныя там апараты, а таксама дакранацца да токаводных часткак.
Пры выяўленні абарваных правадоў або адчыненых дзвярэй трансфарматарных падстанцый, пабочных асобаў у электраўстаноўках неадкладна паведаміце па тэлефоне 6-79-36 дзяжурнаму дыспетчару Дзятлаўскага РЭС.
Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС
Вячаслаў КЕЦЬ,
начальнік Дзятлаўскай райэнергаінспекцыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
https://www.youtube.com/embed/GDnUxWMo4vU Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод
Сучаснае жыццё напоўнена выклікамі, і часам эмацыйная нагрузка становіцца непасільнай. Важная тэма, з якой сутыкаюцца…
Старт дан турниру военно-патриотической игры «Зарница», и наши ребята уже в самом центре событий! Первый…
Белорусы Александр Дедков и Павел Петрушко с победы стартовали на международном Кубке Победы по пляжному…
Уже завтра на базе Колледжа МВД в Горанях официально начнется трехдневный турнир военно-патриотической игры «Зарница».…
Першага верасня для нас, адзінаццацікласнікаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы,…