Пракуратура Дзятлаўскага раёна прадаўжае пошук сведкаў ваенных злачынстваў у рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа.
Сумесна з раённым аддзелам Следчага камітэта адшуквае сведкаў, якім што-небудзь вядома аб месцах расстрэлаў на тэрыторыі раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны людзей, якія не былі перапахаваны і імёны якіх не ўвекавечаны.
Таксама адшукваюцца сведкі, якія валодаюць інфармацыяй аб ваенным перасылачным лагеры каля гарадскога пасёлка Наваельня ў лясным масіве ў напрамку на аграгарадок Дварэц.
Любыя звесткі просім паведамляць па тэлефонах: 3-21-08, 6-46-21.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga