На пасяджэнні райвыканкама разгледзелі пытанне аб закрыцці Норцавіцкага ФАПа.
Дагэтуль ФАП абслугоўваў жыхароў чатырох населеных пунктаў – вёсак Баравікі, Засецце, Норцавічы, Пенчыцы. Па стане на 1 студзеня 2022 года ў зоне абслугоўвання Норцавіцкай медустановы было зарэгістравана 408 чалавек, у тым ліку 52 дзіцяці, 236 чалавек працаздольнага ўзросту. За апошнія тры гады колькасць насельніцтва, якое абслугоўваецца гэтым ФАПам, зменшылася на 5,6 %. На працягу апошніх пяці гадоў функцыя пасады фельчара ў сувязі з нізкай нагрузкай на прыёме і дома не выконваецца (пры нарматыве 20 чалавек у дзень за 6 месяцаў бягучага года яна склала толькі 10).
Гучалі на пасяджэнні і фінансавыя складальнікі затрат. Напрыклад, на ўтрыманне ФАПа выдаткоўваецца ў год 20 589,07 рубля, пры гэтым кошт аднаго выкліку хуткай медыцынскай дапамогі складае 122,58 рубля. Такім чынам, утрыманне ФАПа эквівалентна 168 выклікам хуткай медыцынскай дапамогі ў год. З улікам таго, што за 6 месяцаў 2022 года было 55 выклікаў хуткай медыцынскай дапамогі, функцыянаванне, з фінансавага пункту гледжання, Норцавіцкага ФАПа з’яўляецца немэтазгодным.
Як адзначыў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, фінансавае пытанне важнае, але не галоўнае. Тут больш пераважае тое, што колькасць насельніцтва значна зменшылася, дадзеныя населеныя пункты знаходзяцца недалёка ад іншага ФАПа і райцэнтра, а сам будынак медустановы не адпавядае санітарна-тэхнічным нарматывам. Гэта аднапавярховы драўляны будынак 1949 года пабудовы, не забяспечаны інжынернымі камунікацыямі: сістэмамі ацяплення, гарачага і халоднага водазабеспячэння, водаадвядзення (каналізацыі).
На падставе вышэйазначанага прынята рашэнне зачыніць Норцавіцкі ФАП з 17 кастрычніка 2022 года.
Медыцынскае абслугоўванне жыхароў вёскі Засецце будзе ажыццяўляць Дзятлаўская раённая паліклініка, а вёсак Баравікі, Норцавічы і Пенчыцы – Раклевіцкі ФАП.
Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Для паспяховай адаптацыі, прафесійнага росту і замацавання маладых спецыялістаў, якія прыбылі на першае працоўнае месца…
Час бязлітасна змывае з твару зямлі цэлыя гарады і цывілізацыі, але над некаторымі рэчамі ён…
Социальная сеть – это среда, где мы общаемся с друзьями, родственниками, знакомыми, коллегами. Поэтому сообщение…
Днямі на вадаёмах райцэнтра прайшла міжведамасная прафілактычная акцыя “Летні патруль”, скіраваная на папярэджанне няшчасных выпадкаў…
Железная дорога - удобный и востребованный вид транспорта, которым пользуются миллионы людей каждый день. Повышение…
Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси, передает корреспондент БЕЛТА. Беларусь продолжает…