Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў ходзе праверак арганізацый і дзяржаўных органаў на пачатку бягучага года было ўзнята пытанне аб парадку акумулявання мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі сродкаў ад унясення плацельшчыкамі жыллёва-камунальных паслугаў платы за капітальны рамонт жылога фонду.
Адной з асноўных крыніц капітальнага рамонту жылога фонду з’яўляюцца менавіта адлічэнні, што прад’яўляюцца грамадзянам да выплаты ў паведамленнях на аплату камунальных паслугаў.
Пры гэтым, у Гродзенскай вобласці быў не ўпарадкаваны збор адлічэнняў на капітальны рамонт, што паступаюць ад насельніцтва, якое пражывае ў ведамасным жылым фондзе. Як правіла, гэтыя адлічэнні паступалі на рахункі арганізацый-балансатрымальнікаў жылога фонду і расходваліся імі на гаспадарчую дзейнасць.
Што ж змянілася на сённяшні дзень?
Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ў Гродзенскай вобласці адрэагавалі, і пры райвыканкамах былі адкрыты спецыяльныя рахункі для акумулявання сродкаў на капітальны рамонт жылога фонду.
Аднак прынятыя меры кардынальна не змянілі сітуацыю. Не жадаючы пералічваць грашовыя сродкі, якія паступаюць ад насельніцтва на спецыяльны рахунак райвыканкама, кіраўнікі арганізацый аддаляюць магчымасць правядзення капітальнага рамонту жылля. У Камітэце дадзенае пытанне застаецца на кантролі.
Наталля КРЫВІЦКАЯ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці
Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае
81-ю гадавіну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне дзятлаўчане сустрэлі Маршам памяці і ўрачыстым…
Як дружна пырснулі сады,Закалыхаліся пад ветрам.Ляціць над светам пах такі,Што аж звініць вакол паветра.І з…
7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…
Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…
View Comments
Капремонт -- больная тема для жителей многоэтажек. В частном доме проще: конкретно знаешь, на какие работы сколько средств расходуешь