Адкрыта паляванне на бабра і выдру

З 1 верасня 2020 года па 31 сакавіка 2021 года ў Беларусі адкрыта паляванне на бабра і выдру.

Паляваць на дадзены від жывёл можна кругласутачна. Аднак у цёмны час сутак паляваць ружэйным спосабам дазваляецца толькі ў прысутнасці службовай асобы карыстальніка паляўнічых угоддзяў.

Пры ружэйным паляванні дазваляецца прымяняць наразную зброю (з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў), гладкаствольную зброю (з выкарыстаннем патронаў з куляй ці карцеччу). Пры безружэйным паляванні дазваляецца выкарыстоўваць пасткі (акрамя петляў), а таксама паляўнічых сабак (акрамя ганчакоў і хартоў).

У выпадку, калі пасткі выпадкова трапілі амерыканская норка або андатра, паляўнічы, перад тым як дастаць жывёлу з пасткі, павінен зрабіць запіс на адваротным баку паляўнічай пуцёўкі з указаннем віду здабытай жывёлы (андатра або амерыканская норка) і дату яе здабычы. А калі ў пастку трапіла жывёла нарміруемых відаў, на здабычу якой у паляўнічага няма адпаведнага дазволу, або жывёла, занесеная ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, паляўнічы абавязаны паведаміць аб гэтым службовым асобам паляўнічай гаспадаркі, пры гэтым не вымаючы здабытую жывёлу з пасткі да іх прыбыцця.

Таксама нагадваем, што з 5 верасня (першая субота верасня) дазволена здабыча рабчыка і шэрай курапаткі. Паляваць на гэтых птушак можна таксама без абмежаванняў па полу і ўзросце, але толькі ў светлы час сутак. Спосабы палявання на рабчыка і шэрую курапатку: ружэйны (з падыходу, з засады) з выкарыстаннем гладкаствольнай паляўнічай зброі і патронаў са шротам, паляўнічых сабак (выжлаў, спаніэляў, рэтрывераў); безружэйны – з дапамогай лоўчых птушак. Паляванне працягнецца да 13 снежня.

Алег ТРАФІМЧЫК,
дзяржінспектар Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Парадак звароту па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…

9 часов ago

Якая роля бібліятэкі ў фарміраванні рэгіянальнага трэнда?

На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…

9 часов ago

Юрий Караев с рабочим визитом посетил Слоним

В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…

10 часов ago

Безопасность на воде = соблюдение правил использования спасательных средств

24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…

10 часов ago

Прямая линия

4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…

11 часов ago

Конкурс. “Перамога” абвяшчае пераможцаў: хто ж стаў лепшым?

Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…

11 часов ago