Пры парафіі касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Дзятлаве  адкрыўся салезіянскі араторый імя благаславёных мучанікаў з Познані на новы навучальны год. Яго асвячэнне адбылося 20 кастрычніка.

Салезіянскі араторый – гэта гасцінны дом, у якім ты заўсёды знойдзеш сям’ю; гэта парафія, у якой табе дапамогуць спаткацца з жывым Хрыстом; гэта школа, якая рыхтуе да жыцця; і ўрэшце, гэта падворак, дзе сябры могуць сустракацца і весела праводзіць час.

 

Удзел у святой імшы ў гонар адкрыцця араторыя прыняў настаяцель супольнасці салезіянаў у Беларусі ксёндз Віктар Гайдукевіч.

 

Ксёндз Здзіслаў Пікула, настаяцель касцёла Успення Дзевы Марыі ў Дзятлаве, падзякаваў усім вернікам, святарам, якія сабраліся на ўрачыстую падзею адкрыцця араторыя.

Пасля Імшы прысутныя былі запрошаны на працяг святочнага мерапрыемства, якое праходзіла ў араторыі.

Вольга ЮШКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Советы, как пережить жару
Футбол. Вторая лига. Гродненский дивизион
Міхаіл Орда правядзе прыём грамадзян

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации