Аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама запрашае грамадзян на службу ў органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь на пасады радавога і начальніцкага саставу.

Патрабаванні да кандыдатаў:

– на службу ў АУС прымаюцца грамадзяне, якія здольны па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя, узроўні асноўнай адукацыi выконваць задачы, ускладзеныя на органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;

– узрост – ад 18 да 28 гадоў (у асобных выпадках магчымы прыём на службу грамадзян, старэйшых за 28 гадоў), праходжанне вайсковай службы ва Узброеных Сілах;

– адукацыя – агульная сярэдняя, сярэдняя спецыяльная (на пасады малодшага начальніцкага саставу), вышэйшая юрыдычная або вышэйшая неюрыдычная (на пасады сярэдняга начальніцкага саставу).

Даведачную інфармацыю аб прыёме на службу можна атрымаць па адрасе: г. Дзятлава, вул. Слонімская, 13, каб. № 17 (група кадраў Дзятлаўскага АУС), тэл. 3-00-40, 8-044-7901344 (А1), 8-029-3281207 (А1).

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации