Дэлегацыя навучэнцаў 11-х класаў Дзятлаўскага раёна прыняла ўдзел у сустрэчы па падборы прафесійна арыентаваных абітурыентаў, якая праходзіла ў Лідзе.

Будучым выпускнікам расказалі аб перспектывах вучобы ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце, развіцці аграпрамысловага комплексу рэгіёна і патрэбе ў спецыялістах. З тым, якія магчымасці адкрываюцца перад маладымі спецыялістамі на працоўных месцах, пазнаёмілі навучэнцаў кіраўнікі і работнікі сельгаспрадпрыемстваў вобласці.


Важнай часткай мерапрыемства стала выстава-прэзентацыя ветэрынарнай, біялагічнай, агранамічнай, эканамічнай кафедраў універсітэта, а таксама напрамкаў перапрацоўчай прамысловасці як адной са стратэгічных галін эканомікі. Сваю прадукцыю прэзентавалі і расказалі аб спецыфіцы работы прадпрыемстваў ААТ “Слонімскі мясакамбінат”, “Лідскі хлебазавод”, “Лідскі малочна-кансервавы камбінат” і “Лідахлебапрадукт”. Адзінаццацікласнікі атрымалі шмат каштоўнай інфармацыі і натхнення для далейшага выбару прафесіі.

Аксана РОЎБА,
класны кіраўнік 11 класа Вензавецкай сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#образование #профориентация