Ад тактыльнай пліткі да месцаў на стаянцы. Наколькі наш горад камфортны для асаблівых людзей?

Па даручэнні Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “БелТІЗ” у нашай краіне праходзяць маніторынгі дарожнай сеткі і інфраструктуры населеных пунктаў на прадмет іх даступнасці для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і арганізацыі безбар’ернага асяроддзя.

На Дзятлаўшчыне ў рэйд па горадзе выехалі дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Васіль Пяцюк, старшыня раённай арганізацыі ГА “БелТІ” Аксана Вырко, спецыялісты адказных службаў раёна, якія маюць непасрэднае дачыненне да работы з асаблівымі людзьмі. У якасці добраахвотнага эксперта для ацэнкі даступнасці аб’ектаў інфраструктуры быў запрошаны інвалід па зроку Віталій Крэйдзіч.

 

Першым прыпынкам удзельнікаў маніторынгу стала дваровая тэрыторыя мікрараёна шматпавярховай забудовы вуліц Перамогі, Клары Цэткін, Чырвонаармейскай у Дзятлаве, якая летась была капітальна адрамантавана. Камісія прыпынілася каля аднаго з ярка-жоўтых “астраўкоў” на тратуары – месца, выкладзенага тактыльнай пліткай.

Найчасцей тактыльную плітку кладуць на скрыжаваннях дарог, на пешаходных пераходах, пры ўваходах у будынкі, таксама не менш важна, каб пры гэтым меўся адкос з паніжэннем, за кошт якога невідушчы чалавек адчувае, што тратуар канчаецца – пачынаецца праезная частка дарогі, а пры ўваходзе-выхадзе ў будынак – прыступкі. Пры гэтым, вышыня бартавых камянёў тратуара павінна быць не менш за 2,5 і не больш за 4 сантыметры, а ўхіл спуску да праезнай часткі – 4-6 % і плаўны, бо ім карыстаюцца яшчэ і інваліды-калясачнікі. Паколькі ж тактыльная плітка – знак папярэджання для невідушчых, то паміж ёю і дарогай (або прыступкамі на лесвіцы) павінна быць адлегласць у 20-30 сантыметраў, на якой без стварэння аварыйнай сітуацыі і рызыкі траўмавацца можа затрымацца невідушчы, перш чым зарыентавацца і рушыць далей.

На жаль, на “жоўтых астраўках” гэтага мікрараёна адлегласць аказалася крыху меншай.

Наступнай увагу прысутных звярнула на сябе стаянка аўтамабіляў. На ёй было спецыяльна абсталяванае месца для інвалідаў. Таццяна Нікіпорчык расказала, што колькасць такіх спецыялізаваных машына-месцаў напрамую залежыць ад памеру стаянкі, іх павінна быць не менш за 3 % ад астатніх і не менш за 3 месцы на вялікіх паркоўках. Прычым важна ўлічваць і іх памеры: 3,5 на 8 метраў – для зручнага пад’езду на інваліднай калясцы ў любое надвор’е, а знаходзіцца яны павінны на адлегласці не менш за 50 метраў ад уваходнай групы будынка.

Далейшы шлях спецыялістаў ляжаў у мікрараён шматпавярховай забудовы па вуліцы Навагрудскай. Спыніліся каля магазіна “Санта” і прайшліся да новага дзевяціпавярховага дома. Адразу адчулі, што кожны дзень гэтым маршрутам карыстаецца шмат людзей, з-за чаго тактыльная плітка на некаторых “жоўтых астраўках” месцамі сцерлася, пакуль не крытычна, але на заметку ўзяць трэба. Каля новага дома такога не назіралася: тактыльнай пліткай тут абсталяваны выхады на праезную частку, тратуар уздоўж кантэйнераў для смецця, падыходы да пад’ездаў і чамусьці заезды на пандус – гэта ўжо лішняе. Яшчэ парадавалі двухузроўневыя парэнчы і правільны ўхіл пандуса.

Прадугледжана каля дома і неабходная колькасць машына-месцаў для асаблівых вадзіцеляў на мясцовай стаянцы. Праўда, як расказалі жыхары, час ад часу іх займаюць здаровыя аўтааматары. Хочацца нагадаць гэтым людзям, што за падобнае парушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

У цэлым, калі падводзіць вынікі маніторынгу, то ў нашым горадзе створаны даволі спрыяльныя ўмовы для інвалідаў, матуляў з каляскамі і фізічна аслабленых грамадзян. Прычым на новых аб’ектах і там, дзе рамонт адбыўся нядаўна, элементы даступнага асяроддзя былі прадугледжаны праектамі. Ёсць і асобныя недахопы, але плюсаў нашмат больш, чым мінусаў. Можна спадзявацца, што ў далейшым наш горад будзе станавіцца яшчэ больш зручным і камфортным для жыцця.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

9 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

10 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

12 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

12 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

13 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

13 часов ago