Categories: Падзеі

Ад сэрца да сэрца

На пытанні карэспандэнткі газеты “Перамога” адказвае начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Н. Калодка.

— У раёне была арганізавана акцыя “Ад сэрца да сэрца”, прайшлі дабрачынныя канцэрты. Раскажыце, калі ласка, Наталля Яўгенаўна, аб гэтым больш падрабязна.

— Арганізатары акцыі, якімі з’яўляліся работнікі Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, ставілі перад сабой задачу з дапамогай канцэртнай дзейнасці прыцягнуць увагу грамадскасці да дабрачыннасці. І такая актыўнасць, якую праявілі жыхары нашага Дзятлаўскага раёна, як мінімум, сведчыць, што беларусы і дзятлаўчане ў прыватнасці – нацыя, якая суперажывае, здольная на спагаду. І многія гатовы працягнуць руку дапамогі.

— А з чаго ўсё пачыналася?

— Гэтая акцыя была арганізавана па ініцыятыве Алы Чарняўскай, работніка Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Першапачаткова меркавалася, што сума заробленых сродкаў будзе накіравана на падтрымку Сяргея Мушальскага. Але калі мы сталі разбірацца ў дадзеным пытанні, то аказалася, што для таго, каб дапамагчы хлопчыку, патрэбна заключэнне Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь аб неабходнасці яго лячэння за мяжой. Такога дакумента ў бацькоў няма. Таму, каб праведзеная работа не прайшла бясследна і , самае галоўнае, каб гледачы, якія ахвяравалі свае грошы на дабрачыннасць, не засталіся расчараванымі, намі было прынята рашэнне аб перадачы сродкаў у Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

— Чаму менавіта гэтай установе, а не якой-небудзь іншай?

— Па-першае, Сярожа Мушальскі ў гэтай установе атрымлівае карэкцыйна-педагагічныя паслугі, таксама, акрамя яго, яшчэ 29 дзяцей атрымліваюць аналагічныя паслугі. Мы даведаліся, што ў іх ліку навучаюцца 18 дзяцей-інвалідаў, 5 дзяцей карыстаюцца паслугамі ранняй комплекснай дапамогі ад 0 да 3 гадоў, 12 дзяцей навучаюцца ў дашкольнай групе і класе, маюць цяжкія шматлікія фізічныя і (або) псіхічныя парушэнні. Па-другое, калектыву Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для правядзення мерапрыемстваў неабходны тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі, якія дазволілі б праводзіць работу з дзецьмі на больш якасным узроўні. І, па-трэцяе, у нас з’явілася магчымасць дапамагчы не толькі Сярожу Мушальскаму, а адразу 30 дзецям.

— Пра якую суму ідзе размова, Наталля Яўгенаўна, і на што канкрэтна будуць патрачаны гэтыя сродкі?

— Усяго зароблены 2 846 рублёў. Гэтыя сродкі, па папярэдняй дамоўленасці з кіраўніцтвам Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, будуць накіраваны на набыццё рэабілітацыйнага абсталявання для развіцця рухальнай і сэнсорнай актыўнасці дзяцей.

— Як вы лічыце, наша грамадства гатова да дабрачыннасці?

— У гэтай акцыі прымалі ўдзел простыя дзятлаўчане, прычым, рознага ўзросту. І мне хочацца выказаць словы шчырай удзячнасці за тое, што ў цяперашні няпросты час яны знайшлі час і сродкі  такім вось чынам выявіць сваю нераўнадушнасць да чужой бяды, прынялі ўдзел у дабрачыннасці. Я пераканана, што спагадлівыя справы неабходна рабіць, і не абавязкова, каб была гэта дапамога грашыма. Хтосьці можа стаць валанцёрам, хтосьці – дапамагчы рэчамі. Гэта выхоўвае міласэрнасць і салідарнасць у нашым грамадстве.

Гутарыла І. ІВАНАВА 

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Выбудаваць сістэму работы ўсіх служб

Рэгістрацыя дзяржмаёмасці, завяршэнне капітальных рамонтаў, Адзіны дзень бяспекі, дзейнасць гандлёвых аб’ектаў – на гэтыя і…

9 часов ago

Нам даверана памяць. “Чырвоную зорку героя” ўстанавілі на помніку Аляксандра Міцкевіча

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца рэалізацыя абласнога праекта “Чырвоная зорка героя”, які аб’яднаў абласную арганізацыю РГА “Белая…

9 часов ago

Александр Лукашенко в преддверии Дня народного единства вручил госнаграды заслуженным представителям различных сфер

Президент Беларуси Александр Лукашенко вручил государственные награды заслуженным представителям различных сфер. Торжественная церемония организована в…

10 часов ago

Маршруткі і таксі на асаблівым кантролі

З 14 па 20 верасня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы ў адносінах перавозак пасажыраў маршрутнымі транспартнымі…

10 часов ago

Чалавек і яго справа. Выбар сапраўдных мужчын

Для кожнага мужчыны надыходзіць момант, калі трэба рабіць выбар, ад якога будзе залежаць далейшае жыццё,…

10 часов ago

“Лідар-платформа: БРПА_БРСМ”: эстафета пакаленняў на Дзятлаўшчыне

У Дзятлаўскім раёне завяршыўся цыкл мерапрыемстваў тэматычнага тыдня “Моладзевы пульс: БРПА + БРСМ на Дзятлаўшчыне”.…

11 часов ago