21 сакавіка на Дзятлаўшчыне прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва па тэмах: “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: для людзей і ў імя будучага краіны (да 25-годдзя Асноўнага Закона беларускай дзяржавы)”; “Аб развіцці будаўнічай галіны Рэспублікі Беларусь”, “Аб мерах па супрацьдзеянню незаконнаму абароту наркотыкаў. Адказнасць за парушэнне заканадаўства ў сферы наркакантролю”.
Абласная інфармацыйная група на чале з галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алай Барысенка сустрэлася з працоўным калектывам РУП ЖКГ горада Дзятлава.
Важныя моманты першага пытання акрэсліла Ала Барысенка. Яна расказала аб гісторыі стварэння і прыняцця Канстытуцыі РБ, асноўных змяненнях і дапаўненнях, парадку кантролю за канстытуцыйнай законнасцю ў краіне.
Яна спынілася на мерапыемствах, прымеркаваных да 25-годдзя стварэння Асноўнага Закона беларускай дзяржавы, якія прайшлі на тэрыторыі краіны, вобласці і раёна.
Таксама Ала Мікалаеўна расказала ўдзельнікам сустрэчы аб развіцці будаўнічай галіны на тэрыторыіі Рэспублікі Беларусь, асноўных відах дзяржаўнай падтрымкі грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоваў.
Аб мерах па супрацьдзеянню незаконнаму абароту наркотыкаў удзельнікам інфармацыйнай сустрэчы паведаміў оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвынкама Валерый Бароўскі.
Ён адзначыў, што паступленне наркотыкаў, іх распаўсюджванне прадаўжае заставацца адной з вострых праблем, якая выклікае сур’ёзную заклапочанасць з боку дзяржаўных органаў і грамадскасці. Прымаемыя меры з боку спецслужбаў дазваляюць стабілізаваць сітуацыю ў краіне.
Супрацоўнік міліцыі засяродзіў увагу прысутных на належны кантроль за дзецьмі з боку бацькоў, заклікаў да сумеснага ўзаемадзеяння з органамі мясцовай улады і спецыяльнымі службамі раёна.
Напрыканцы сустрэчы спецыялісты адказалі на актуальныя і хвалюючыя пытанні, далі каментарыі і парады, некаторыя пытанні патрабавалі больш дасканалага вывучэння, у сувязі з чым былі ўзяты на кантроль.
У гэты ж дзень абласная інфармацыйная група правяла чарговую інфармацыйную сустрэчу з жыхарамі аграгарадка Дварэц і работнікамі мясцовых арганізацый. Сустрэча прайшла на базе Дварэцкага сельвыканкама. У складзе інфармацыйнай групы прыняла ўдзел інспектар сельвыканкама Марына Іванова. Пытанняў да прадстаўнікоў інфармацыйнай групы ад мясцовага насельніцтва не паступала.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…
Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…
90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае
На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…