Абралі кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу і Усебеларускага народнага сходу

У райвыканкаме адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў і Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта.

На парадку дня былі важныя пытанні –вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і ў дэлегаты Усебеларускага народнага сходу.

Да кандыдатаў на пасаду членаў Савета Рэспублікі прад’яўляюцца асаблівыя патрабаванні. Гэтыя людзі павінны быць грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, пражываць пэўны час на тэрыторыі, інтарэсы якой будуць прадстаўляць, не мець непагашаных судзімасцяў і падданства іншых дзяржаў.

Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта вылучыў для галасавання кандыдатуру Андрэя Жамойды, 1977 года нараджэння. Андрэй Пятровіч – жыхар горада Ліды, беспартыйны, узначальвае рэспубліканскае даччынае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства “Конус” рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі”. У гэтым годзе абраны дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў па Слабадской выбарчай акрузе № 34.

У выніку галасавання кандыдатура Андрэя Жамойды была падтрымана аднагалосна.

На павестцы дня прэзідыума раённага Савета дэпутатаў было яшчэ адно пытанне – аб вылучэнні кандыдата ў дэлегаты Усебеларускага народнага сходу.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі расказаў пра патрабаванні, якія прад’яўляюцца да кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу. Прагучала прапанова вылучыць кандыдатам у дэлегаты дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 горада Дзятлава” Марыну Нячай, 1993 года нараджэння.

Члены прэзідыума аднагалосна падтрымалі кандыдатуру Марыны Міхайлаўны.

Марына Нячай падзякавала членам прэзідыума за аказаны давер, падкрэсліўшы, што яна будзе старацца яго апраўдаць і што гэта вялікі гонар для яе – прадстаўляць інтарэсы Дзятлаўскага раёна на Усебеларускім народным сходзе.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

2 минуты ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

31 минута ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

35 минут ago

Ведае ўчастковы. Тры фразы для тэлефонных аферыстаў

Пытанне: як неабходна адказваць на тэлефонны званок, калі разумееш, што з табой размаўляюць махляры? Адказвае…

43 минуты ago

Жыццё, прысвечанае роднаму краю: першы дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея

Кажуць, што чалавек жыве да таго часу, пакуль жыве памяць пра яго. Гэтыя словы як…

45 минут ago

Інфатурнэ. Што такое хала і ці бываюць шчаслівыя рэцэпты?

30 ліпеня для азнаямлення з нашым горадам адпачывальнікі санаторыя “Радон” выбралі вандроўку з гістарычным ухілам…

4 часа ago