Удзельнікі народнага фальклорнага гурта вёскі Ахонава з нецярпеннем чакалі свята Юр’я, рыхтуючыся да яго традыцыйнага правядзення. 5 мая адвячоркам жанчыны прыгожыя, у нацыянальных строях, пачалі збірацца каля хаты адной з удзельніц. Затым гурт накіраваўся да крыжа, які стаіць у пачатку вёскі каля царквы. Падышоўшы да яго, перахрысціліся і са словамі прашэння звярнуліся да святога Юр’я, каб ён узяў ключы і адамкнуў зямліцу ад зімовага сну, выпусціў цёплую расіцу на палеткі, папрасілі ў меру сонца, дожджыка, каб зямелька радзіла, каб добра вялася скацінка і быў мір і дабрабыт у людзей. Далей загучала абрадавая песня «Да мы Юр’я сустрачаем». Але скажыце, што няма на свеце цуда: як толькі загучала песня — ласкава засвяціла сонейка, гучней заспявалі птушкі. Песня паняслася па ўсёй акрузе, і гурт рушыў па вёсцы з абрадавымі песнямі: «Вялік святы наш дзень настаў», «Ой, хадзіла пава па балоце», «Каля каменя», «У мураванай мураванцы» і іншыя, да гурта далучыліся і мясцовыя жыхары. Сёлета да абрада прыпала 2 паясы. Гурт падышоўшы да дома, дзе жыве маладая пара, якая жанілася летась, з песняй «Маладая малодачка». Маладыя кідалі на гурт шлюбны пояс, які, як лічаць мясцовыя жыхары, мае магічную сілу, аберагае ад сурокаў. Пояс раздзяляўся паміж усімі прысутнымі абрадавай дзеі.
С.Я. Гранкоўская,
кіраўнік народнага фальклорнага гурта в. Ахонава
Стоит почитать:
Гучаць “Мелодыі кахання” (+відэа)
В Дятлово состоялся районный смотр-конкурс исполнителей разговорного жанра, поэзии
Песня заваражыла. У Дзятлаве прайшоў конкурс «Песенны вернісаж» (+відэа)
10 мая ў Беларусі адзначаецца вялікае свята, якое яднае беларускі народ, заклікае да згоды ўсіх…
14 мая с 11.00 до 13.00 на базе ГУ «Дятловский рай ЦГЭ» с участием главного…
Председатель облисполкома Юрий Караев принял участие в торжественном ритуале чествования Государственных символов Республики Беларусь в…
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў суайчыннiкаў з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна…
Установа “ЛПП № 5” (Навагрудскі раён) ЗАПРАШАЕ юнакоў для паступлення на дзённую форму навучання: -…
https://www.youtube.com/embed/FYMdbfP8Ufw Ежемесячно в результате убийств и тяжких телесных повреждений гибнет до 40 граждан нашей страны,…
View Comments
Вельмі цікава!