Абласныя “Дажынкі”. Уражанні дэлегатаў

На абласных “Дажынках-2021” праходзіць ушанаванне лепшых аграрыяў Гродзеншчыны, сярод іх і дзятлаўскія перадавікі, якія на працягу ўсёй пасяўной і ўборачнай кампаній дэманстравалі свае сельскагаспадарчыя “таленты”.

Трактарысты-машыністы з КСУПаў “Хвінявічы”, “Жукоўшчына” і ААТ “Граніт-Агра” Барыс Парфіновіч, Аляксандр Рогач і Аляксей Лашкоўскі падзяліліся ўражаннямі ад свята ўраджаю.

Барыс Парфіновіч:

– Я ўпершыню на абласных дажынках. Вельмі рады, што мяне ўзнагародзілі. Нягледзячы на ​​дрэннае надвор’е, бачу радасныя твары, з-за чаго становіцца весялей. Не сумую, бо настрой падымае дынамічная музыка. Размаўляю з механізатарамі з іншых гаспадарак: дзелімся адзін з адным вопытам, разам адпачываем. Усім удзельнікам свята жадаю моцнага здароўя і добрага настрою.

Аляксей Лашкоўскі:

– Ехаў на абласныя дажынкі не столькі за узнагародай, колькі за новымі ўражаннямі. Сённяшняе свята прымае горад Скідзель. Нас вельмі гасцінна сустрэлі. Адчуваю сябе, як дома. Шмат цікавага ўбачыў на выставах, паглядзеў тэхніку МНС, лясной і сельскай гаспадарак. На падворках пакаштаваў розную прадукцыю. Хачу купіць што-небудзь смачнае для сваіх хатніх, пацешыць родных і сяброў памятнымі сувенірамі. Мне ўсё вельмі падабаецца. Буду працягваць плённа працаваць. Спадзяюся, што яшчэ не раз прыеду на абласныя “Дажынкі”.

Аляксандр Рогач:

– Сёння на свяце “Дажынак” я прадстаўляю не толькі сваю гаспадарку КСУП “Жукоўшчына”, але і ўсю Дзятлаўшчыну, што вельмі ганарова і прыемна. Сам я працую механізатарам трыццаць пяць гадоў, чатырнаццаць сезонаў – на жніве на “Джон Дзіры”. Тройчы быў у Гродне на Дні селькай гаспадаркі, але на мерапрыемстве такога маштабу ўпершыню. Ёсць што паглядзець, пакаштаваць, чаму падзівіцца, з кожнага падворка гучыць народная музыка, пад якую так і хочацца кінуцца ў танцы. Упэўнены, што прывязу дадому са свята не толькі ўзнагароду і новыя ўражанні, але і сувеніры, пачастункі для сваіх блізкіх.

Наталля АВЯРЧУК,
Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

3 минуты ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

5 минут ago

Безопасное управление транспортным средством

По-прежнему высоким остается уровень аварийности по вине водителей транспортных средств. Одним из элементов пассивной безопасности,…

1 час ago

Электробезопасность в новогодние праздники

Приближается Новый год и Рождество – одни из самых любимых праздников наших граждан. К этим…

3 часа ago

Эффективность принимаемых мер по сокращению количества пустующих домов

Комитет государственного контроля Гродненской области информирует о проведении «горячей линии» по реализации требований Указа Президента…

3 часа ago

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

19 часов ago