У чацвер 10 верасня ў Дзятлаве адбылося чарговае пасяджэнне аператыўнага штаба па абласных “Дажынках-2015”, у якім браў удзел намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Іван Алейзавіч Жук . На нарадзе прысутнічалі прадстаўнікі Дзятлаўскага райвыканкама, кіраўнікі арганізацый усіх галінаў раённага і абласнога падпарадкавання.

Арганізатарамі сёлетняга свята шанавання хлебаробаў, якое пройдзе 13 лістапада ў Дзятлаве, выступае Гродзенскі абласны камітэт па сельскай гаспадарцы пры ўдзеле абласных структур і падначаленых ім арганізацый Дзятлаўскага раёна.

Да 1 кастрычніка будзе падрыхтавана праграма мерапрыемства, у якой будзе прадугледжана сустрэча гасцей горада, колькасць і размяшчэнне дэлегацый, забаўляльныя мерапрыемствы, узнагароджанне лепшых працаўнікоў. Таксама ў плане ўлічаць размяшчэнне і працу гандлёвых радоў, шляхі пад’езду да месца святкавання, харчаванне, культурную праграму для гасцей свята, бяспеку людзей.
Удзельнікі нарады ў рабочым парадку абмеркавалі стан падрыхтоўкі будаўнічых аб’ектаў да “Дажынак-2015”.
Н. АВЯРЧУК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации