Categories: Падзеі

Абласны моладзевы турзлёт на Дзятлаўшчыне: турысцкі быт, творчы конкурс і спартыўныя этапы (фота)

З 7 па 9 ліпеня 17 каманд з рэгіёнаў Гродзеншчыны і абласнога цэнтра змагаліся за званне лепшых турыстаў на Дзятлаўшчыне, ва ўрочышчы Рыбакі. Праграма спаборніцтваў насычаная — гэта валейбол, турысцкая паласа перашкодаў, гульня «Гарады», падыманне гіры, баі гімнастычнымі шарамі, дартс, мас-рэслінг, перацягванне каната, а таксама конкурс турысцкага быту, візітная картка каманды «Сустракай нас, лета», інтэлектуальны конкурс, прысвечаны Году культуры. Адным словам, нікому не давялося сумаваць, кожны ўдзельнік турзлёту знайшоў магчымасць праявіць сябе.

Палатачны гарадок спаборніцтваў — сумесь хай-тэку і класікі, сучасных тэхналогій і беларускага традыцыяналізму. І ўсё гэта ў арыгінальным, самабытным турысцкім стылі. Сярод асаблівых цікавінак — сялянскі двор з млыном, чырвоным кутом ды лазняй у мастоўскай каманды, піянерскі лагер, вытрыманы ў савецкім стылі ў лідчан, «дзед» і «баба» для хуткага займальнага фота ў шчучынцаў.

У конкурсе візітных картак «Сустракай нас, лета!» каманды паказалі песні і танцы, праявілі камандны дух і артыстызм, падарылі гледачам сюрпрызы і добры настрой. Прыемна ўразіў піянерскі атрад з Ліды — як задумкай нумара, так і яе творчым увасабленнем.

Дынамічна і відовішчына прайшлі этапы спаборніцтваў па валейболе і «Гарадах». Накал жарсцяў адчуваўся не толькі на гульнявой пляцоўцы, балельшчыкі актыўна падтрымлівалі сваіх землякоў.

Турыская паласа перашкодаў складалася з 9 этапаў і патрабавала ад удзельнікаў турзлёту уважлівасці, зладжаных камандных дзеянняў і вытрымкі.

Наш асілак Дзмітрый Абрамчык увайшоў у васьмёрку мацнейшых удзельнікаў абласнога турзлёту, паказаўшы вынік больш за 130 падняццяў гіры.

Тэкст і фота Н. Авярчук

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

16 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

17 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

19 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

19 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

19 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

20 часов ago