Арганізацыя харчавання занятых на вясновай пасяўной пастаянна знаходзіцца на кантролі.
Каб работнікі гаспадарак працавалі з поўнай самааддачай і прыкладалі максімум намаганняў да выканання сваіх абавязкаў, яны павінны сытна і правільна харчавацца.
У якіх умовах гатуецца ежа, як і чым кормяць працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў раёна, адсочваюць прафсаюз і санітарная служба.
Уладзімір Казак, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК наведаў сталовыя КСУП “Хвінявічы” і “Жукоўшчына”. Ён адзначыў, што яшчэ да пачатку пасяўной была праведзена значная падрыхтоўчая работа, відаць, што выяўленыя раней недахопы выпраўлены: у сталовых зрабілі бягучыя рамонты, закупілі посуд, абсталяванне, прадметы гігіены, тэрмасы і іншае. Машыны, якія дастаўляюць абеды і падвячоркі, абсталяваны ўсім неабходным: рукамыйнікамі, мыючымі сродкамі, аднаразовымі ручнікамі. Прадуктамі сталовыя забяспечаны добра – крупы, макароны, бульба, мяса, тушонка, агародніна. Павары імкнуцца, каб рацыён страў быў разнастайным.
– Падчас агляду звяртаем увагу не толькі на забяспечанасць механізатараў гарачым харчаваннем, пітной вадой, але і сродкамі індывідуальнай аховы, – адзначае Уладзімір Фёдаравіч. – Прафсаюзы заўсёды трымаюць на кантролі спектр пытанняў, якія датычацца аховы працы і рэжыму адпачынку.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…