У рамках дзяржаўнага праекта “Здаровыя гарады і пасёлкі”, які дзейнічае і на Дзятлаўшчыне, распрацаваны праект для працаздольнага насельніцтва арганізацый і прадпрыемстваў раёна пад назвай “Абдуманы падыход да стылю жыцця”.

Яго арганізатарамі выступілі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, цэнтральная раённая бальніца, раённыя арганізацыі РГА “Белая Русь” і Таварыства Чырвонага Крыжа.

Чарговым эстафету ў далучэнні да здаровага ладу жыцця прыняў калектыў рэдакцыі газеты “Перамога”.

Галоўны санітарны доктар раёна Алена Шайбак перадала галоўнаму рэдактару Ірыне Камаровай сімвал праекта з пажаданнямі ўсім работнікам рэдакцыі прымаць у ім актыўны ўдзел.

– Дадзены праект накіраваны на штогадовае праходжанне дыспансерызацыі, адмову ад шкодных звычак, навучанне ўменню вымярэння і кантролю артэрыяльнага ціску, выпрацоўку прывычкі да рэгулярнай фізічнай актыўнасці для падтрымання здароўя, – адзначыла інструктар-валеолаг Дзятлаўскай райЦГЭ Наталля Юрэня. – Лад жыцця чалавека не складваецца сам па сабе, а выпрацоўваецца на працягу жыцця мэтанакіравана і пастаянна.

Старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк расказала пра ўтварэнне гэтага валанцёрскага  аб’яднання, а таксама паказала спосабы аказання першай дапамогі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации