Абарона Айчыны можа стаць прафесіяй

Сённяшнія адзінаццацікласнікі, а ўжо хутка выпускнікі, вясной паўстануць перад выбарам прафесіі.

У рамках прафарыентацыйнай падрыхтоўкі перад навучэнцамі школ горада Дзятлава выступілі прадстаўнікі ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна і Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец адзначыў на пачатку сустрэчы той факт, што на Дзятлаўшчыне кожны год ёсць абітурыенты, якія жадаюць звязаць сваё жыццё са служэннем Радзіме, стаць ваеннымі. Тым, хто выбірае для сябе гэты шлях, неабходна звярнуцца ў райваенкамат загадзя, ужо ў красавіку.

Старшы выкладчык агульнавайсковага факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, палкоўнік запасу, кандыдат навук Аляксандр Барташэвіч расказаў аб структуры, умовах навучання і быту Ваеннай акадэміі, патрабаваннях і льготах, якія прадастаўляюцца навучэнцам.

– Абарона Айчыны ва ўсе часы была найважнейшай задачай нашай дзяржавы, сёння яна не страчвае сваёй актуальнасці, – адзначыў ён. – З мэтай падрыхтоўкі  кіруючага саставу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у наступным годзе набор у Ваенную акадэмію плануецца павялічыць з 400 да 600 чалавек.

Прадстаўнік ВНУ назваў унушальны пералік факультэтаў і спецыяльнасцяў для будучых абітурыентаў. Тут знойдуць сябе аматары тэхнікі, электронікі, права або непасрэдна ваеннай справы. З кожным годам у акадэмію паступае ўсё больш прадстаўніц прыгожага полу, для іх і не толькі адкрыты такія спецыяльнасці, як “ідэалагічная работа ў падраздзяленнях Узброеных Сіл”, “практычная псіхалогія ў ваеннай справе”, “тэлекамунікацыйныя сістэмы (радыёэлектронная барацьба, радыёэлектронная разведка)”.

Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь – адна з нямногіх навучальных установаў, дзе курсанты знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні: усе без выключэння атрымліваюць жыллё, абмундзіраванне, карыстаюцца развітай спартыўнай інфраструктурай, удзельнічаюць у спаборніцтвах і культурных мерапрыемствах. Акрамя таго, усе яны маюць грашовыя выплаты.

– Курсанты Ваеннай акадэміі пачынаюць службу па кантракце з першых дзён навучання, – растлумачыў Аляксандр Барташэвіч. – Як і іншыя ваеннаслужачыя, яны атрымліваюць штомесячныя выплаты, памер якіх пачынаецца ад 500 рублёў, за добрую і выдатную вучобу існуюць дадатковыя даплаты. Акрамя таго, раз у год усім курсантам прадугледжана адзінаразовая выплата, якая сёння складае больш за 700 рублёў.

Ён заўважыў, што прафесія ваеннага – гэта ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Выпускнікі навучальнай установы пачынаюць свой працоўны шлях у званні лейтэнанта, забяспечваюцца рабочым месцам, жыллём, маюць дастойную заработную плату і магчымасць кар’ернага росту. Акрамя матэрыяльнага складальніка, прысутнічае гонар за сваю справу: кожны выпускнік Ваеннай акадэміі носіць званне абаронцы Айчыны.

Аляксандр Уладзіміравіч звярнуў увагу на той факт, што дакументы ў акадэмію прымаюцца ў ліпені, а не чэрвені, як у большасць ВНУ, што дае абітурыентам магчымасць для “манеўра”. Пры гэтым, як паказала практыка, ваенная справа – свядомы, абдуманы выбар, які робяць лепшыя выпускнікі школ і застаюцца вернымі яму ўсё жыццё.

Прафарыентацыйная сустрэча завяршылася пытаннямі ад аўдыторыі, на якія Аляксандр Барташэвіч даў падрабязныя адказы, а таксама запрашэннем на вучобу ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

2 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

4 часа ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

4 часа ago

Первый укос трав проведен в Беларуси на 85% запланированных площадей

В Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1200 тыс. га, что составляет 85% от…

5 часов ago

О результатах контроля за работой УКСа по выполнению им функций заказчика

Комитетом государственного контроля Гродненской области при проверке одного из районных управлений капитального строительства, выполняющего функции…

5 часов ago

Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район ознакомится с развитием племенного животноводства

Президент Беларуси Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район Минской области ознакомится с…

5 часов ago