У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў 2015 годзе прадоўжана работа па кантролі за своечасовасцю і паўнатой выплаты заработнай платы арганізацыямі і прадпрыемствамі вобласці.
У вобласці па-ранейшаму застаецца актуальным пытанне наяўнасці пратэрмінаванай запазычанасці па заработнай плаце. Калі па стане на 1 кастрычніка 2015 года ў вобласці запазычанасць па выплаце заработнай платы адсутнічала, на 1 лістапада 2015 года колькасць арганізацый, якія дапусцілі пратэрмінаваную запазычанасць, склала 45 на агульную суму 38,4 млрд. рублёў, то па стане на 1 снежня іх колькасць рэкордна за ўвесь 2015 год павялічылася і дасягнула 60 арганізацый на агульную суму запазычанасці 46,1 млрд. рублёў.
Значная колькасць арганізацый ажыццяўляе выплату заработнай платы ў апошні дзень месяца, з парушэннем ўстаноўленых калектыўным дагаворам тэрмінаў.
Аналіз суб’ектаў, якія дапусцілі парушэнні працоўнага заканадаўства па несвоечасовай выплаце заработнай платы ў 2015 годзе, паказаў, што традыцыйна большая колькасць — ад 75% да 96% ад агульнай колькасці арганізацый, якія дапусцілі пратэрмінаваную запазычанасць па выплаце заработнай платы, — гэта сельскагаспадарчыя арганізацыі.
Акрамя таго, праведзеныя маніторынг суб’ектаў і работа тэлефонаў “Гарачай лініі”, сведчаць, што большасць арганізацый, якія стабільна, з парушэннем працоўнага заканадаўства, выплачваюць яе з парушэннем устаноўленых тэрмінаў, прыпадае на сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Дзятлаўскага, Навагрудскага, Ашмянскага, Лідскага, Іўеўскага, Карэліцкага і Слонімскага раёнаў.
Праведзенымі праверкамі ўстаноўлена, што асобнымі арганізацыямі з парушэннем патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 1999 г. № 29 “Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносінаў, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны” і Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь не выконваюцца тэрміны выплаты заработнай платы, належных сумаў звольненым работнікам у дзень іх звальнення і сярэдняга заробку за час працоўнага водпуску.
Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці за 2015 год за парушэнне працоўнага заканадаўства па несвоечасовай выплаце заработнай платы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 106 юрыдычных асобаў на суму 382,7 млн. рублёў і 129 фізічных асобаў на суму 102,4 млн. рублёў, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута больш за 30 службовых асобаў.
За несвоечасовую выплату заработнай платы аштрафаваны кіраўнікі адкрытых акцыянерных таварыстваў “Шутавічы Агра”, “Лідабудматэрыялы”, “Агра ГЖС”, “Белкрэда”, “Гроднатэамантаж”, ТАА “Утульны Еўрадом”, ТАА “Смаргоньпрамбуд”, сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў “Капцёўка”, “Пагранічны”, “Гожа”, КУП “Гроднааблдарбуд”, Слонімскага РУП ЖКГ і іншыя.
Своечасовасць выплаты заработнай платы знаходзіцца на пастаянным кантролі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.
А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці
В Беларуси намолотили 8,8 млн тонн зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
Ящур КРС – это вирусное, контагиозное заболевание крупнорогатого скота, заразное и для человека. Ящур или…
Православные верующие сегодня отмечают один из великих двунадесятых праздников - Успение Пресвятой Владычицы нашей Богородицы…
Вопрос: как защитить себя от интернет-мошенничества? Отвечает старший участковый инспектор милиции Александр Скворчинский: – Мошенники…
До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…
27 августа в агрогородке Солы Сморгонского района произошел несчастный случай – при розжиге печи получил…