Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці праведзена праверка дзяржаўнай установы “Цэнтр культуры г. Гродна”, у ходзе якой устаноўлены шэраг парушэнняў заканадаўства.
Установай у 2013-2014 гадах не кампенсаваліся ўскосныя выдаткі за кошт пазабюджэтных сродкаў, атрыманых ад прадпрымальніцкай дзейнасці, неабгрунтавана завышана колькасць штатных ставак, у выніку чаго дапушчана выкарыстанне з парушэннем заканадаўства сродкаў гарадскога бюджэту ў агульнай суме 790 млн. рублёў.

Выяўлены факты выезду работнікаў ДУ “Цэнтр культуры г. Гродна” ў працоўны час за межы Рэспублікі Беларусь без афармлення загаду (распараджэння) наймальніка, а таксама без афармлення камандзіровачных пасведчанняў з зацверджанымі адзнакамі аб дні прыбыцця і дні выбыцця з месца камандзіравання, у выніку чаго таксама нанесена шкода ўстанове.

Устаноўлены факт неабгрунтаванага налічэння і выплаты заработнай платы работніку ўстановы, прынятага па сумяшчальніцтве на 0,5 стаўкі, бо графік работы на асноўным месцы работы супадаў з графікам па сумяшчальніцтве і работнік знаходзіўся на асноўным месцы работы, чым нанесена шкода ўстанове ў суме 18,4 млн. рублёў.

Варта адзначыць, што работнікі ўстановы ў выхадныя дні прыцягваліся па дагаворах падраду для выканання сваіх службовых абавязкаў на гарадскіх мерапрыемствах, у выніку чаго дадаткова налічана заработная плата за названы перыяд у суме 79,6 млн. рублёў, выплачана — 59,4 млн. рублёў. Акрамя таго, штатныя работнікі прыцягваліся па дагаворах падраду ў якасці асістэнта па ўручэнні ўзнагародаў (250 тыс. рублёў), удзельнікаў прадстаўнічай групы (350 тыс. рублёў), журы (ад 200 тыс. рублёў да 700 тыс. рублёў), паднашэнне прызоў для ўзнагароджання (250 тыс. рублёў).

У правяраемым перыядзе ДУ “Цэнтр культуры г. Гродна” неаднаразова звярталася ў консульства Рэспублікі Польшча і Літоўскай Рэспублікі з мэтай афармлення бясплатных гадавых візаў для ўдзельнікаў народных калектываў, а таксама для суправаджаючых асобаў дзіцячых калектываў.

Маюць месца факты ўключэння ў спісы ўдзельнікаў калектыву ўстановы фізічных асобаў, якія не ўваходзяць ні ў адзін з яго калектываў, для атрымання бясплатнай шэнген-візы.

Не забяспечана выкананне заканадаўства аб здачы ў арэнду дзяржаўнай маёмасці, не былі прыняты належныя меры па яго захаванні. Так, установай без узгаднення з уласнікам і на бязвыплатнай аснове ажыццяўлялася захоўванне маёмасці іншай арганізацыі, у выніку чаго ўпушчаная выгада ўстановы склала 119,5 млн. рублёў.
Не прымаліся належныя меры па эфектыўным выкарыстанні і ўвядзенні ў гаспадарчы абарот будынка па вул. Ажэшкі, 30 у г. Гродне, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Будынак прыбудовы (новы будынак) знаходзіцца ў нездавальняючым стане: дах працякае, падлога спарахнелая, месцамі адсутнічае падлогавае пакрыццё (паркет), цяпло, электраэнергія, водазабеспячэнне, ахоўна-пажарная сігналізацыя адсутнічаюць.

Па выніках праверкі шэраг вінаватых асобаў прыцягнуты да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці, па асобных фактах парушэнняў матэрыялы перададзеныя ў праваахоўныя органы.

В. ГЕРАСІМАЎ,
старшыня Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации