Categories: Падзеі

Аб вяртанні збору на фiнансаванне дзяржаўных выдаткаў

У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 лiпеня 2017 года “Аб вяртанні збору на фiнансаванне дзяржаўных выдаткаў” грамадзяне, якія заплацілі збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў за 2015 і (або) 2016 гады, маюць права на вяртанне заплачанага збору, калі ў 2017 годзе дадзеныя грамадзяне:

  • удзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў;
  • дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту;
  • прызнаны недзеяздольнымі або інвалідамі (незалежна ад групы, прычыны, даты надыходу і тэрміну інваліднасці).

Вяртанне збору на фiнансаванне дзяржаўных выдаткаў такім грамадзянам ажыццяўляецца на падставе іх заяваў у парадку, устаноўленым заканадаўствам. Дадзеная адміністрацыйная працэдура здзяйсняецца на падставе пісьмовай заявы зацікаўленай асобы з прадастаўленнем пашпарта або іншага дакумента, які падцвярджае асобу грамадзяніна.

Падаць заяву можа прадстаўнік зацікаўленай асобы, які дзейнічае на падставе даверанасці ў парадку, устаноўленым грамадзянскім заканадаўствам.

Вяртанне збору на фiнансаванне дзяржаўных выдаткаў здзяйсняецца адным з двух спосабаў, які ўказаны ў заяве:

  • на рахунак у беларускім банку (пры ўмове ўказання рэквізітаў бягучага (разліковага) або інаша банкаўскага рахунку: нумар і тып рахунку, назва банка, код банка, код валюты);
  • наяўнымі грашовымі сродкамі з касы адасобленага (структурнага) падраздзялення адкрытага акцыянернага таварыства “Ашчадны банк “Беларусбанк”.

Тэрмін здзяйснення адміністрацыйнай працэдуры – 1 месяц з дня падачы заявы.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Дзятлаўскім раёне, якая размешчана па адрасе: горад Дзятлава, вул. Камсамольская, 2 або па тэлефонах 2-42-51, 2-42-50.

В. МАКСІМЧЫК,
намеснік начальніка аддзела падатковай інспекцыі

administrator

Recent Posts

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

6 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

7 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

8 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

10 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

10 часов ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

10 часов ago