Categories: Падзеі

Аб праездзе транспартных сродкаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 2011 года №613 “Аб праездзе цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартных сродкаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь” (далей — Указ) з мэтай кампенсацыі шкоды, якая наносіцца аўтамабільным дарогам агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь ад праезду па іх цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартных сродкаў, для ўладальнікаў гэтых транспартных сродкаў устанаўліваецца плата за праезд па аўтамабільных дарогах.

Для таго, каб цяжкавагавы і (або) буйнагабарытны транспартны сродак быў дапушчаны да праезду па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання, уладальніку такога транспарту да пачатку ажыццяўлення перавозак неабходна атрымаць спецыяльны дазвол на праезд.

Аднак, як паказалі кантрольныя мерапрыемствы, праведзеныя Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці, лясгасы і прадпрыемствы меліярацыйных сістэмаў не надаюць належнай увагі гэтаму пытанню, цяжкавагавыя i (або) буйнагабарытныя транспартныя сродкі выкарыстоўваюцца без атрымання спецыяльнага дазволу.

Так, напрыклад, у Шчучынскім прадпрыемстве меліярацыйных сістэмаў у выніку выкарыстання цяжкавагавага транспарту па дарогах агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь без адпаведнага дазволу было даналічана плацяжоў у бюджэт у суме 18 млн. рублёў.

Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці звяртае ўвагу, што ў адпаведнасці з артыкулам 18.43 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях парушэнне парадку ўдзелу ў дарожным руху цяжкавагавых транспартных сродкаў караецца штрафам на юрыдычную асобу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічыняў.

А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

2 часа ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

6 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

6 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

24 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

24 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago